Тысячы вернікаў пакланіліся Будслаўскай іконе Божай Маці - ФОТА, ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
2700 пілігрымаў розных узростаў прыйшлі ў Будслаў пешшу, пераадольваючы па 20-40 кіламетраў у дзень.
У беларускім мястэчку Будславе, вядомым сваім старадаўнім санктуарыем Маці Божай Будслаўскай, 4-5 ліпеня прайшлі традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. У гэтыя дні ў парку ля каталіцкага санктуарыя сабраліся тысячы вернікаў, а каля 2700 пілігрымаў прыйшлі ў Будслаў пешшу з розных куткоў Беларусі.
Усяго да абраза Божай маці ішлі 12 буйных пілігрымак, самая доўгая і масавая пілігрымка прыйшла з Баранавічаў - за 9 дзён сотні людзей пераадолелі пешшу амаль 300 кіламетраў, праходзячы па 30-40 кіламетраў у дзень. Па дарозе да пілігрымкі далучаліся людзі, у выніку ў Будслаў з Баранавіцкім паломніцтвам увайшлі 419 чалавек - моладзь, дзеці, сем'і і нават пенсіянеры.
Урачыстасці пачаліся ўвечары 4 ліпеня з сустрэчы пілігрымак і святой Імшы для пілігрымаў, якую вёў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Вітаў пілігрымкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Як сказаў падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч, «у пілігрымку ішлі тыя, каго вяла вера, тыя, хто шукае веру, і тыя, хто проста ішоў з цікавасці»:
- Але вы ўсе, хто дайшлі да Будслава, - пераможцы, вы перамаглі боль, спякоту. Гэта перамога духу.
Адным з самых урачыстых і відовішчных набажэнстваў стала працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, якая пачалася пры свечках апоўначы, і начная Імша, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Будслаўскі абраз Божай Маці - гэта адна з найбольш шанаваных беларускіх іконаў, што славіцца шматлікімі цудамі. Пачынаючы з 1992 года тысячы вернікаў прыходзяць і прыязджаюць пакланіцца святыні.
Media
Related items
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі