BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тысячы вернікаў пакланіліся Будслаўскай іконе Божай Маці - ФОТА, ВІДЭА

2700 пілігрымаў розных узростаў прыйшлі ў Будслаў пешшу, пераадольваючы па 20-40 кіламетраў у дзень.

У беларускім мястэчку Будславе, вядомым сваім старадаўнім санктуарыем Маці Божай Будслаўскай, 4-5 ліпеня прайшлі традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. У гэтыя дні ў парку ля каталіцкага санктуарыя сабраліся тысячы вернікаў, а каля 2700 пілігрымаў прыйшлі ў Будслаў пешшу з розных куткоў Беларусі.

Усяго да абраза Божай маці ішлі 12 буйных пілігрымак, самая доўгая і масавая пілігрымка прыйшла з Баранавічаў - за 9 дзён сотні людзей пераадолелі пешшу амаль 300 кіламетраў, праходзячы па 30-40 кіламетраў у дзень. Па дарозе да пілігрымкі далучаліся людзі, у выніку ў Будслаў з Баранавіцкім паломніцтвам увайшлі 419 чалавек - моладзь, дзеці, сем'і і нават пенсіянеры.

Урачыстасці пачаліся ўвечары 4 ліпеня з сустрэчы пілігрымак і святой Імшы для пілігрымаў, якую вёў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Вітаў пілігрымкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Як сказаў падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч, «у пілігрымку ішлі тыя, каго вяла вера, тыя, хто шукае веру, і тыя, хто проста ішоў з цікавасці»:

- Але вы ўсе, хто дайшлі да Будслава, - пераможцы, вы перамаглі боль, спякоту. Гэта перамога духу.

Адным з самых урачыстых і відовішчных набажэнстваў стала працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, якая пачалася пры свечках апоўначы, і начная Імша, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Будслаўскі абраз Божай Маці - гэта адна з найбольш шанаваных беларускіх іконаў, што славіцца шматлікімі цудамі. Пачынаючы з 1992 года тысячы вернікаў прыходзяць і прыязджаюць пакланіцца святыні.

Media

Last modified onНядзеля, 06 Ліпень 2014 00:37
Каментары   
+2 #2 Ольга 2014-07-06 19:54
+2. Кто с нами?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #1 пілігрым 2014-07-06 00:45
Адбудзецца XIII Пешая пілігрымка Гродна – Рось

З 1 па 4 жніўня адбудзецца XIII Пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. Па традыцыі пілігрымка выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёв ы, вул. Цэнтральная, 26).

Святая Імша на пачатак пілігрымкі адбудзецца 1 жніўня ў 7.00. Маршрут пілігрымкі – Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.

Заяўкі прымаюцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефонах:

8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 (кс. Юрый Марціновіч)
8 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 (Iaланта)

Арганізацыйная сустрэча для ўсіх пілігрымаў адбудзецца 30 ліпеня ў 20.00 у касцёле Гродна-Паўднёвы.

Праграма пілігрымкі: catholic.by/.../...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць