Са знакамітай царквы ў Тэзэ гомельскім каталікам прышлюць Укрыжаванне
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
У пятніцу, 23 лістапада, у 19.30 у гомельскім касцёле пройдзе чарговы вечар малітоўнага сузірання Крыжа ў духу Тэзэ. Упершыню хрысціянскія медытацыі праходзілі нядаўна падчас традыцыйнай сустрэчы для моладзі і ў далейшым іх плануецца праводзіць рэгулярна.
Для адарацыі выстаўлялася Укрыжаванне падобнае на тое, якое выкарыстоўвае супольнасць Тэзэ. Але паколькі гомельскім каталікам хацелася б, каб Крыж Езуса быў аўтэнтычным, яны звярнуліся за дапамогай у саму суполку Тэзэ.
На днях са знакамітай французскай царквы прыйшоў адказ, падпісаны братам Крыстафам: суполка бясплатна перадала і выслала ў Гомель вялікі відарыс Укрыжавання. Каб ён змясціўся ў пасылку, постэр з Крыжам прыйшлося разрэзаць на тры часткі.
Укрыжаванне ўжо ў дарозе з Тэзэ ў Гомель. Сачыце за каментарамі да гэтага матэрыялу: мы напішам, як толькі атрымаем пасылку. Магчыма, яна паспее прыйсці да бліжэйшай адарацыі, якая, нагадаем, адбудзецца 23 лістапада.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія