BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле

Запланаваны пералёт у Паўднёвую Карэю з Мінску праз Казахстан.

Пачалася рэгістрацыя на паездку з Беларусі ў Паўднёвую Карэю, дзе ў жніўні 2027 году адбудуцца каталіцкія Сусветныя дні моладзі (WYD SEOUL 2027).

Адказныя за пілігрымку размясцілі форму рэгістрацыі і патлумачылі маршрут і кошты паездкі. Агульныя выдаткі – прыкладна 2000-2500 даляраў на аднаго чалавека.

Дакладны кошт будзе залежыць ад авіяквіткоў. Запланаваны пералёт з Мінску праз Казахстан. Там, у Алматы, беларуская група правядзе два дні. Акрамя выдаткаў на пералёт трэба будзе заплаціць за візу, удзел у мерапрыемствах.

Жадаючым неабходна ўжо да 1 лістапада здаць 2000 USD – з гэтых грошаў будуць купляць квіткі і рабіць унёсак арганізатарам WYD.

«Дарагая моладзь! Мы разумеем што кошт не дакладны і гэта цяжка, але гэта вельмі складаны маршрут. Мы будзем купляць білеты, калі сфарміруецца група і будуць здадзены грошы», – патлумачылі беларускія арганізатары.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 09 Кастрычнік 2026 12:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць