Logo
Print this page

Гомельскі бард Вольга Цярэшчанка пераклала хіт «Алілуя» на беларускую мову - ВІДЭА

Ідэя з'явілася дзякуючы папулярнаму ў Youtube відэа святара, які праспяваў на шлюбе «Алілуя» па-руску.

 Вядомы беларускі бард, парафіянка гомельскага касцёла Вольга (Вальжына) Цярэшчанка зрабіла уласны пераклад знакамітай песні «Алілуя» канадскага музыкі Леанарда Коэна на беларускую мову.

Ідэя перакласці хіт і ўключыць яго ў свой рэпертуар з'явілася ў гамяльчанкі пасля таго, як беларускі святар падчас шлюбу маладой пары праспяваў «Алілуя» на рускай мове і стаў папулярным у Youtube.

У інтэрнэце разгарэліся спрэчкі аб тым, чаму святар не спявае па-беларуску, і тады высветлілася, што перакладу дадзенага варыянту песні да гэтага часу няма. Вольга Цярэшчанка вырашыла гэта выправіць і ўжо ў бліжэйшы час яна мае намер выканаць новую песню публічна.

Дарэчы, за ўвесь час існавання «Hallelujah» на яе запісалі каля 200 кавераў, у тым ліку на іншых мовах. Шматлікія інтэрпрэтацыі ўключаюць самыя розныя варыянты тэксту, выбраныя з 80 варыянтаў Коэна.

Прыводзім варыянт Вольгі Цярэшчанка:

АЛЕЛУЯ

О Божа, памажы нам жыць

І ў цяжкасцях Цябе хваліць.

Мы просім, дай нам нам дар Тваёй любові.

І калі будзе цяжка нам,

То вера дапаможа там,

Дай усім нам Сваёй моцы, алелуя.

Прыпеў: Алелуя/ 4 р.

 

Твая любоў нас ацаліць,

Адорыць моцнай прагай жыць.

Шчаслівыя мы, што з Табой навекі.

І часам мы грашым не раз -

Не вартыя Цябе ў той час,

Ды ўсё ж мы Твае дзеці, алелуя.

Пр.

 

Наш Езу, у вачах Тваіх

Мы бачым супакой для ўсіх

І тонем у любові той ад шчасця.

Мы ўдзячныя, што даў нам жыць

І ўсім жыццём Цябе хваліць,

Спяваючы навекі алелуя.

Пр.

Media

Last modified onПанядзелак, 14 Ліпень 2014 23:57
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.