Logo
Print this page

Маладыя гомельскія каталікі сустрэнуць Новы год у Рыме

Больш за дваццаць маладых вернікаў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі хутка адправяцца ў пілігрымку ў Італію. Там яны будуць удзельнічаць у Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якую супольнасць Тэзэ традыцыйна праводзіць на Калядных вакацыях у розных сталіцах Еўропы.

У гэтым годзе месцам сустрэчы стане Рым. Гомельскія каталікі на чале з вікарыем парафіі кс. Дамінікам плануюць прабыць у пілігрымцы з 23 снежня па 6 студзеня. Гомельцы будуць дабірацца да Польшчы сваім ходам, а там далучацца да групы польскай моладзі. На шляху ў Рым і ў самім «Вечным горадзе» гомельскія вернікі будуць начаваць у сем'ях мясцовых каталікоў.

Еўрапейская сустрэча моладзі пачнецца 28 снежня. Яна збярэ дзесяткі тысяч маладых людзей з усяго кантынента. У праграме форуму - паломніцтва да грабніц апосталаў і ў катакомбы, малітвы ў найбуйнейшых базіліках Рыма і сустрэча з Папам Бенедыктам XVI.

Гамельчукі ўжо падалі дакументы на атрыманне віз. Як адзначылі ў італьянскім консульстве, усяго з Беларусі ў Еўрапейскай сустрэчы моладзі плануюць прыняць удзел каля тысячы маладых каталікоў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.