Logo
Print this page

Каталікі пачынаюць Адвэнт: абудзіць сэрцы да сустрэчы з Езусам

У парафіі зноў будуць праводзіцца Рараты - адмысловыя ранішнія Святыя Імшы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю.

Адвэнт пачынаецца ў гэтым годзе 1 снежня і скончыцца ў Калядную ноч. Для каталікоў гэта не пост у традыцыйным разуменні, а час радаснага чакання Хрыста. У гэты перыяд Касцёл не загадвае каталікам рабіць абмежаванні ў ежы, але рэкамендуе самім выбраць для сябе "пастановы" і прытрымлівацца іх, каб глыбей адчуць радасць будучага Раства. Акрамя таго, падчас Адвэнту чытанні з Евангелля нагадваюць аб несумненным вяртанні, новым прыйсці Госпада.

- Адвэнт даецца, каб абудзіць нашыя сэрцы і ўбачыць, як Ісус ужо дзейнічае ў нашым жыцці, - адзначае пробашч гомельскай парафіі айцец Славамір.

Чытайце таксама кароткую адвэнтовую катэхезу: Ісус прыходзіць, каб вырваць цябе са смерці!

Last modified onПятніца, 29 Лістапад 2013 12:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.