Logo
Print this page

Моладзь запрашаюць сустрэць Новы год у Празе з суполкай Тэзэ

На сустрэчу ў Чэхію запрашаюцца маладыя католікі, праваслаўныя і пратэстанты з еўрапейскіх краін.

Традыцыйная Еўрапейская сустрэча хрысціянскай экуменічнай супольнасці Тэзэ, якая аб'ядноўвае ўсе канфесіі, у гэты раз пройдзе ў Празе з 29 снежня па 2 студзеня. На сустрэчу ў Чэхію запрашаюцца каталікі, праваслаўныя і пратэстанты. Еўрапейскія сустрэчы разлічаны ў першую чаргу на моладзь 17-35 гадоў, аднак кіраўніком групы можа быць і чалавек старэйшы за гэты ўзрост.

Сустрэча ў Празе збярэ разам некалькі дзесяткаў тысяч маладых людзей усіх хрысціянскіх канфесій на новы этап «паломніцтва даверу на зямлі».

Прымаць удзельнікаў сустрэчы будуць жыхары Прагі і яе наваколля. Магчыма, некаторым давядзецца спыніцца ў парафіяльных памяшканнях, школах або спартыўных залах. Таму кожны павінен прывезці з сабой турыстычны дыванок і спальнік. Маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі павінны зарэгістравацца да 1 лістапада, каб ім паспелі знайсці падыходнае рассяленне.

Прыкладная сума ўнёску для моладзі з Расіі складае 40 еўра, з Украіны і Бeларусі да 35 гадоў складае 35 еўра; для дарослых старэйшых за 35 гадоў - 55 еўра. Онлайн-рэгістрацыя будзе даступная на сайце Тэзэ з верасня. Кіраўнікі груп павінны зарэгістравацца да 1 лістапада, паказаўшы прыблізную колькасць членаў групы. Асабістыя дадзеныя могуць быць дададзены пазней. Рэгістрацыя заканчваецца 1 снежня.

Можна зарэгістравацца на ўдзел у сустрэчы ў беларускіх арганізатараў тут: http://transfild.by/taize07-2014 У гэтым выпадку ўсе выдаткі на паездку складуць усяго ад 100 еўра.

Last modified onЧацвер, 28 Жнівень 2014 19:02
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.