BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Катэхетычны каледж у Баранавічах пачынае набор

У гэтым годзе прапануецца дзве спецыялізацыі: катэхетыка і агульная тэалогія.

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах аб’яўляе набор студэнтаў на новы навучальны год 2015/2016!

Сёлета навучальная ўстанова прапануе дзве спецыялізацыі:

1) Катэхетыка:  прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

2) Агульная тэалогія:  прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.

Ва ўстанову прымаюцца асобы ад 18 гадоў. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень уключна) па завочнай форме ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.

Дзень адкрытых дзвярэй 

30 мая — падчас Сімпозіўма “Сэксуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі” Вы зможаце даведацца больш пра навучальную і выхаваўчую дзейнасць Катэхетычнага каледжа, задаць пытанні прадстаўнікам адміністрацыі, выкладчыкам і студэнтам каледжа.

Уступны экзамен для абітурыентаў

29 жніўня а 11.00 — першы тур

5 верасня а 11.00 — другі тур

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 (0163) 57-93-14 +375295135792 (МТС) Факс: +375 (0163) 57-93-07 E-mail: callegge@gmail.com

Сайт: http://catcollege.by.

Last modified onПанядзелак, 20 Красавік 2015 00:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць