Праваслаўныя і католікі святкуюць Сёмуху
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Святар: Гасподзь не пакідае нас адных і пасылае Святога Духа, які змяняе наша жыццё.
31 траўня католікі адзначаюць Дзень Найсвяцейшай Тройцы. У гэтую ж дату Праваслаўная царква таксама адзначае Дзень Святой Тройцы і Пяцідзесятніцу - у праваслаўнай традыцыі гэта адно свята. Нагадаем, католікі адзначалі Пяцідзесятніцу 24 траўня.
Пяцідзесятніца або Спасланне Святога Духа - адно з галоўных хрысціянскіх святаў, якое завяршае Велікодны перыяд і лічыцца днём зараджэння хрысціянскай Царквы. Пяцідзесятніца мае сваю назву ад 50-га дня пасля Вялікадня, калі на апосталаў сышоў Святы Дух у выглядзе вогненных языкоў. Пасля гэтага яны пачалі гаварыць на розных мовах і неўзабаве разышліся па ўсіх краях свету, каб абвяшчаць Евангелле народам на іх родных мовах. Свята Пяцідзесятніцы злучае радасць, весялосць і глыбокі малітоўны настрой.
- Гасподзь не пакідае нас адных і пасылае Святога Духа. Ён хоча, каб мы не былі ў стане трывогі, страху. Ён умацоўвае нас, як мацаваў апосталаў: Ён не мог пабудаваць сваю Царкву толькі на іх, таму што яны, як і ўсе мы, людзі вельмі слабыя. Таму пасылае Святога Духа і з Яго дапамогай нараджаецца Царква. І ў выніку сёння хрысціянства - самая масавая рэлігія свету. Больш за ўсё людзей у свеце вераць у тое, што Хрыстос памёр за нашы правіны і ўваскрос, каб уваскрасіць і тых, хто верыць у Яго, - кажа гомельскі каталіцкі святар.
- І мы з дапамогай Святога Духа гаворым, што Хрыстос - наш Бог. Але важна, каб мы не казалі гэта толькі самім сабе. Святы Дух робіць кожнага з нас місіянерам. Але неабавязкова ехаць прапаведаваць у Афрыку або Азію, можна быць місіянерам ў сваёй сям'і, там, дзе ты жывеш.
- Сёмуха - гэта не адзін дзень у годзе. Ад таго моманту, калі Гасподзь паслаў Духа Святога апосталам, Пяцідзесятніца доўжыцца да гэтага часу, кожны дзень. Таму ўсім нам важна прасіць аб Духу Святым кожны дзень - жыццё таго, хто атрымлівае Яго, цалкам змяняецца, - заклікаў святар.
Чытайце таксама: Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў аднайменнай парафіі ў Рэчыцы - ФОТА
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства