У каталіцкіх парафіях сабралі ахвяраванні для Украіны
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Грошы накіруюць пацярпелым ад вайны на Данбасе.
24 красавіка ва ўсіх каталіцкіх парафіях Еўропы прайшоў збор сродкаў для ахвяраў канфлікту ва Украіне. Падчас нядзельных святых Імшаў вернікі складалі ахвяраванні, якія, па рашэнні Папы Рымскага Францішка, накіруюць пацярпелым ад вайны на Данбасе.
- Мая думка накіроўваецца да ўсіх людзей, якія маюць прагу прымірэння і міру. Тут у Еўропе думаю, у прыватнасці, пра драму тых, якія пакутуюць ад наступстваў насілля ва Украіне: пра людзей, што засталіся на землях спустошаных у выніку ваенных дзеянняў, якія ўжо спрычынілі некалькі тысяч смерцяў і тых - больш за мільён - што былі вымушаныя пакінуць гэтыя землі дзеля цяжкай сітуацыі, якая надалей працягваецца. Яна кранае, перш за ўсё, пажылых людзей і дзяцей. Акрамя таго, што суправаджаю іх сваёю малітваю і думкаю, я вырашыў аказаць ім гуманітарную дапамогу. З гэтай мэтай, ва ўсіх каталіцкіх Касцёлах Еўропы будзе праходзіць спецыяльны збор сродкаў. Заклікаю шчодра далучыцца да гэтай ініцыятывы. Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з ўсім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых, так выпрабаваных землях, - абвясціў раней Папа Францішак.
Ахвяраванні для Украіны католікі збіралі таксама ў Гомелі (фота), у касцёлах Беларусі і ўсёй Еўропы. Сума сабраных сродкаў будзе абвешчана пазней.

Related items
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай