Апублікавана праграма фестывалю Будслаў-2016
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
1 ліпеня адбудзецца працэсія са свечкамі і Імша апоўначы.
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаны 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі. Нагадаем, каталіцкі фестываль у Будславе штогод збірае тысячы паломнікаў з усёй Беларусі, якія прыязджаюць са сваімі просьбамі да абраза Маці Божай Будслаўскай. Глядзіце: Пілігрымы з розных куткоў Беларусі ідуць пешшу ў Будслаў - TWITTER-трансляцыя >>>
1 ліпеня тут сустрэнуць пешыя пілігрымкі, пройдзе евангелізацыйная праграма, канцэрты, а цэнтральнай падзеяй стане вячэрняя працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і святая Імша апоўначы. Моладзевая праграма ў намётавым гарадку пачнецца 2 ліпеня ў 2 гадзіны ночы, раніцай пройдуць святыя Імшы, адна з іх - у 11.00 - з удзелам прадстаўніка Папы Рымскага кардынала Крыстафа Шонбарна, паведамляе Сatholic.by.
1 ліпеня
- 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM
- 17.00 — евангелізацыйная праграма
- 18.00 — cвятая Імша
- 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
- 20.30 — марыйныя Нешпары
- 21.30 — рахунак сумлення
- 22.30 — музычная пастаноўка на Год Міласэрнасці
- 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
- 24.00 — святая Імша
2 ліпеня
- 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку
- 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду
- 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
- 08.30 — святая Імша (на польскай мове)
- 10.00 — даклад з нагоды 25-годзя Мітраполіі
- 11.00 — святая Імша з удзелам папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна
Related items
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу