Крыжовы шлях - апошні ў гэтым Вялікім посце [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Глядзіце трансляцыю Набажэнства з гомельскага касцёла.
У пятніцу прайшло апошняе Набажэнства Крыжовага шляху падчас Вялікага посту перад Вялікай пятніцай, якую католікі будуць перажываць ужо на наступным тыдні. Запрашаем тых, хто не змог прысутнічаць у храме на Крыжовым шляху, да прагляду онлайн-трансляцыі і да «інтэрактыўнага» ўдзелу ў набажэнстве ў гомельскай рымска-каталіцкай царкве. Падчас Крыжовага шляху гучалі разважанні святога Хосэмарыі Эскрыва.
Набажэнства Крыжовага шляху - традыцыйнае каталіцкае набажэнства, якое ладзяць, каб узнавіць у памяці хрысціян асноўныя моманты пакут Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Набажэнства складаецца з 14 стацый, якія прадстаўляюць сабой успамін эпізодаў Крыжовага шляху Езуса Хрыста, а таксама ўступленне і заканчэнне. Традыцыйна на сценах каталіцкіх храмаў змяшчаюцца па перыметры чатырнаццаць карцін або скульптурных кампазіцый, адпаведных чатырнаццаці стацыям Крыжовага шляху. Такім чынам, вернікі падчас Набажэнства абыходзяць увесь касцёл.
Набажэнства Крыжовага шляху падчас Вялікага посту праводзяць не толькі ў храмах, але і на вуліцах некаторых гарадоў. Напрыклад, у Гродне 8 красавіка ў 19.00 Крыжовы шлях правядуць у цэнтры горада. Набажэнства пачнецца ў катэдральным саборы св. Францішка Ксаверыя. Пасля вернікі пройдуць па Савецкай плошчы да Бернардынскага пагорка, разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Удзельнікаў просяць прынесці з сабой свечкі.
Media
Related items
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі