Відэа: як гучаць званы ў катэдральным касцёле Магілёва
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Яны будуць склікаць у храм на святую Імшу і на малітвы.
У магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ўсталявалі званы. Яны загучалі 9 красавіка, калі католікі святкавалі Пальмавую (Вербную) нядзелю.
- Нарэшце ўсталявалі званы, і цяпер увесь горад можа чуць, што ў нас ёсць касцёл і стаіць ён у цэнтры горада. А то нават некаторыя карэнныя магілёўцы не ведаюць наогул, што ў нас ёсць касцёл, - напісала ў сваім Дзённіку каталічкі магілёўская парафіянка Яна Козыр. Па нашай просьбе яна запісала невялікае відэа, каб перадаць гучанне званоў.
Як вядома, магілёўскі касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў савецкі час не разбурылі, але схавалі за новабудоўлямі, таму яго цяжка заўважыць з вуліцы. Храм зачынілі каля 70 гадоў таму, з тых часоў магілёўцы не чулі гук касцельных званоў.
Зараз, па ініцыятыве біскупа Аляксандра Яшэўскага, званы набылі і ўсталявалі за ахвяраванні вернікаў некалькіх парафій і сям'і Эпштэйнаў з Мінска.
Па раніцах званы ў касцёле не будуць гучаць, каб не будзіць жыхароў бліжэйшых дамоў, а ўдзень і па вечарах у будні і нядзелю званы будуць склікаць на святую Імшу троххвілінным боем, а таксама на малітву «Анёл Панскі» - апоўдні.
Media
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель