«Музычная Майстэрня» запрашае таленавітую каталіцкую моладзь
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Майстар-класы літургічнай музыкі і спеваў праслаўлення адбудуцца ў Івянцы.
«Музычная Майстэрня» - майстар-класы літургічнай музыкі і спеваў праслаўлення, якія штогод адбываюцца ў Івянцы, зноў запрашае таленавітую каталіцкую моладзь з усёй Беларусі. Сёлета сустрэча адбудзецца 22 - 28 ліпеня.
Сёлетнія «майстры» - Ян Паспяшальскі, музыкант, журналіст, тэлевядучы, заснавальнік ды арганізатар «Музычнай Майстэрні»; Хуберт Кавальскі - папулярны кампазітар літургічнай музыкі, аўтар шматлікіх музычных праектаў: UrbSymphony, Misterium Przebaczenia, супраца з New Life M, Raz, Dwa, Trzy, Bractwo Lutni, Хор Польскага Радыё ў Кракаве, звязаны з Дамініканскім Літургічным асяродкам у Кракаве, дырыжор, кантрабасіст і спявак; айцец Радаслаў Томчак OFMConv - францішканін, святар, арганіст і грэгарыяніст (выпускнік Папскага Інстытуту Сакральнай музыкі ў Рыме); Зофія Баркоўская - шматгадовы дырыжор хору Цэнтру Яна Паўла Другога ў Варшаве, лаўрэат шматлікіх узнагарод, дыпламаваны філосаф, амаль ад пачатку звязаная з «Музычнай Майстэрняй».
«Майстэрня» пачнецца 22 ліпеня (рэгістрацыя - з 12:00), а скончыцца сустрэчай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (28-31 ліпеня), на якой прадугледжаны выступ удзельнікаў «Майстэрні».
Асаблівасці: удзел у «Майстэрні» з’яўляецца бясплатным, пры жаданні удзельнікі могуць злажыць дабравольную ахвяру; пражыванне прадугледжана ў намётавым мястэчку пры кляштары францішканаў (варта мець з сабою карымат ды спальны мяшок і - па магчымасці - палатку); для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня і гарачая вада; лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову; просьба ад арганізатараў узяць з сабою спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты.
Арганізатары адзначаюць, што «Майстэрня» прадугледжвае інтэнсіўную працу і лекцыі, таму просяць дэлегаваць выключна тых людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў касцёльным спеве. Усіх удзельнікаў «Музычнай Майстэрні» 2017 просяць зарэгістравацца: https://goo.gl/forms/PqHRXybnfwTg2rOt2
Media
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні