Чырвонаму касцёлу Мінска перададзены прах знакамітай Магдалены Радзівіл
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Княгіня адраджала ў Беларусі культуру, адукацыю, фундавала шпіталі.
Важная падзея адбылася падчас VII З'езда беларусаў свету, які прайшоў у Мінску: з Швейцарыі ў Беларусь даставілі прах мецэната беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя княгіні Магдалены Радзівіл і перадалі яго сталічнаму Чырвонаму касцёлу (каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены). Прах плануюць пахаваць у храме, каля якога ў свой час жыла княгіня.
Рашэнне пра перапахаванне праху Магдалены Радзівіл у Мінску прынялі праўнукі знакамітай жанчыны. Ідэю падтрымалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і пробашч Чырвонага касцёла кс. Уладзіслаў Завальнюк. Раней прах княгіні быў пахаваны ў Швейцарыі, куды ў 1918 годзе Магдалена Радзівіл вымушана была эміграваць з Беларусі.
Падчас свайго жыцця ў Мінску меценатку спансавала будаўніцтва шпіталёў, інтэрнатаў для студэнтаў, збірала вакол сябе творчую інтэлігенцыю, дзякуючы княгіні развіваліся літаратура, журналістыка, адукацыя, яна падтрымлівала выданне першых кніг беларускіх класікаў: Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. Больш падрабязна пра жыццё і дзейнасць Магдалены Радзівіл - у відэасюжэце.
Media
Related items
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна