«На аплату паслуг міліцыі». Пілігрымкі ў Беларусі стануць платнымі?
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Арганізатараў могуць абавязаць наймаць міліцыю для аховы пілігрымак
Каталіцкі блогер Арцём Ткачук падлічыў, колькі давядзецца заплаціць міліцыі арганізатарам (=удзельнікам) традыцыйных каталіцкіх пешых пілігрымак. Справа ў тым, што нядаўна выйшла пастанова Савета міністраў Беларусі №49, якая прадугледжвае абавязковыя паслугі міліцыі па ахове масавых мерапрыемстваў. Каталіцкая царква штогод арганізуе дзесяткі пешых пілігрымак, найбольш масавыя - у Будслаў, якія таксама падпадаюць пад новы закон.
Паводле пастановы ўраду, кошт паслуг міліцыі, якая ахоўвае масавыя мерапрыемствы, цяпер такія:
да 10 чал - 50 руб
10-100 - 637 руб
101-1000 - 3825 руб
1000 і болей - 6375 руб
- Давайце цяпер палічым. У Беларусі на дадзены момант 450 парафій. Калі хаця б у палове з іх адбываецца працэсія Божага Цела, якая вельмі рэдка дзе збірае меней за 100 чалавек, то толькі за ўсе працэсіі Касцел заплаціць больш за 350 тысяч даляраў, - тлумачыць Арцём Ткачук. - Лічым: 200 парафій х 3825 руб. = 765 тыс. рублеў.
Ён працягвае: калі з кожнай пілігрымкі ў Будслаў пачнуць браць па 3825 руб. за дзень, то, напрыклад, пілігрымка з Ліды ў Будслаў (9 дзен) заплоціць больш за 34 тыс. руб.
- Беларускія біскупы спрабуюць дамовіцца з уладамі, каб гэтыя аплаты не прымяняліся да касцельных масавых мерапрыемстваў, - паведамляе блогер. - Але ж нават калі ўдасца, усе мы ведаем што такія палегкі так проста не даюцца. Карацей, чакаем скарбонкі ў парафіях Беларусі з надпісам «На аплату паслуг міліцыі».
Нагадаем, дагэтуль з удзельнікаў пілігрымак, большасць якіх - моладзь, арганізатары збіралі толькі невялікія ахвяраванні на харчаванне, спеўнікі, хусткі ды іншыя атрыбуты пілігрыма.
Media
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?