Каталіцкая царква ў Беларусі адказала на прэтэнзіі уладаў
- Written by qwerty
- Published in Царква
- Add new comment
«Падрыхтоўка святароў з'яўляецца ўнутранай справай Касцёла».
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-м пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў спадара Гулякі Л.П. 2 лютага 2016 года, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае:
- Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскіх семінарыях за мяжой), і абвінавачваць яго ў незацікаўленасці і недастатковасці «працы з кадрамі» выглядае беспадстаўна.
- Што датычыць каталіцкай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ, то яна зарэгіставана, цяперашні этап — атрыманне зямельнага надзелу, далей — узвядзенне будынка, і пасля гэтага акадэмія распачне сваю дзейнасць, што таксама з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла.
- Іншыя ўзнятыя спадаром Гулякам Л.П. тэмы могуць быць абмеркаваны пры асабістай сустрэчы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Last modified onЧацвер, 04 Люты 2016 20:51
Related items
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
-
Зарок маўчання? Мінуў месяц, як былі вызваленыя беларускія святары