Еўрапейскі праваслаўна-каталіцкі форум праходзіць у Мінску (абноўлена, ВІДЭА)
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Дыскусіі будуць праходзіць за зачыненымі дзвярыма, а ў завяршэнне форуму будзе выдадзена заключнае пасланне.
2 чэрвеня 2014 г. у Мінску пачне працу IV Еўрапейскі праваслаўна-каталіцкі форум – важная падзея, у рамках якой каля 20 іерархаў, святароў і тэолагаў абодвух канфесій абмяркуюць тэму рэлігійнага і культурнага плюралізма, у якасці выклікаў для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы.
У сустрэчы прымуць удзел госці з Грэцыі, Кіпра, Грузіі, Германіі, Францыі, Італіі, Славакіі, Сербіі, Расіі, Венгрыі, Босніі і Герцагавіны, Швецыі, Румыніі, Ірландыі, Іспаніі і Польшчы. Узначаляць дыскусію высокія іерархі: Мітрапаліт Генадзіўс Сасімскі, прадстаўнік Канстантынопальскага Патрыярхату і кардынал Пэтэр Эрдо, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. З прывітальнымі словамі звернуцца Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Падчас адкрыцця форуму было зачытана пасланне да яго ўдзельнікаў Папы Францішка. Пантыфік упэўнены, што работа форуму будзе садзейнічаць умацаванню сяброўскіх адносін і адзінства. Таксама Папа спадзяецца, што ў Еўропе будзе гарантаваная свабода веравызнання ва ўсіх яе аспектах.
На ўрачыстым адкрыцці выступіў Мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі:
- Думаю, галоўнае дасягненне праваслаўна-каталіцкіх кансультацый заключаецца нават не ў тым, што мы выяўляем агульны пункт гледжання на розныя праблемы сучаснасці, а ў тым, што мы вучымся давяраць адзін аднаму.
Па словах мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, міжрэлігійны дыялог вельмі важны ў сучасным свеце:
- Каталіцкія і праваслаўныя біскупы з многіх краін у час форуму будуць разважаць над узроўнем маральнага жыцця еўрапейцаў, бо многія людзі адмаўляюцца жыць згодна з евангельскімі канонамі, і жывуць так, быццам Бог наогул не існуе. Хрысціянскія цэрквы - каталіцкая і праваслаўная - павінны падумаць аб тым, што яны могуць зрабіць для змены гэтай сітуацыі. Цяперашні форум - адказ нашых цэркваў на выклікі часу.
- Сёння, на жаль, Еўропа дэхрысціянізуецца, адыходзіць ад хрысціянскіх каштоўнасцяў, - заявіў мітрапаліт Павел. - Наша задача - заявіць пра гэта, папярэдзіць: не адыходзьце ад тых хрысціянскіх каштоўнасцяў, якімі жылі многія і многія пакаленні.
У цэнтры увагі ўдзельнікаў мерапрыемства будуць такія праблемы, як рэлігія ў сучасным культурным еўрапейскім кантэксце, роля чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў у жыцці шматкультурных грамадстваў Еўропы, рэлігійная свабода, роля Цэркваў ў падтрымцы хрысціянскай надзеі, неабходнасць міжрэлігійнага дыялога і маральная адбудова Еўропы. Дыскусіі будуць праходзіць за закрытымі дзвярыма да 6 чэрвеня, а на заканчэнне форума будзе выдадзена заключнае пасланне.
Папярэднія Еўрапейскія праваслаўна-каталіцкія форумы праходзілі ў італьянскім Трэнта, грэцкім Родасе і партугальскім Лісабоне, паведамляе Ватыканскае радыё.
Media
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад