Ляцець у самалёце было цікава,тым больш,што я ляцела першы раз.Зямля з неба,маленькая-маленькая.Вельмі падобная да тапаграфічнай мапы.Да Парыжу даляцелі мы спакойна.Шарль дэ Голь-гэта,на маю думку,жудаснае месца.Да некаторых тэрміналау трэба ехаць цягніком,да некаторых аутобусам.Да таго я яшчэ ні бум-бум па французску.Нам пашанцавала,цягнік не спатрэбіўся.дык вось у Парыжы мы трохі паспрачаліся,дзякуй Богу,што трохі.Не маглі вырашыць куды ісці.Нарэшце разабраліся,з ласкі Божай,прыехалі аўтобусам на патрэбны тэрмінал і сядзелі там трохі часу.Сядзелі і я глядзела на людзей.На што я звярнула увагу,усе яны апранаюцца так,як зручна.Неяк вельмі натуральна у іх гэта выходзіць.У самалёце на Дублін,вясёёёлая сцюардэсса вучыла мяне вымаўляць Thank you ,з языком між зубамі,як гэта мае вымаўляцца правільна За месяц навучылася.
Нарэшце сталася.Мы ішлі ад самалёту,па Ірландскай зямлі.Неба было вялізнае.Я нарэшце паверыла у тое,што гэта прауда,што мы прыляцелі.Практычная Марыя Дамініка адразу пачала цікавіцца дзе можна забраць нашыя рэчы.Потым неяк прайшлі пашпартны кантроль,дзе пыталіся пра усё,нават мы паказвалі квіткі дамоў і запрашэнне,забралі нашыя рэчы.І вось за маленькай агароджай ужо стаяць сястра Наташа,ды сястра Ніф-магістрыня навіцыяту.Я не знайшла нічога лепшага як пралезці у дзірку у агароджы-так жа хутчэй
Прывіталіся,забралі машыну і паехалі да-дому.
Калі мы ехалі,я адчула,што вельмі хачу спаць.Але гэта не перашкаджала мне разглядаць наваколле.Калі б забыцца пра тое,што мы ляцелі некалькі гадзін і каб не нейкія дзівосныя каляровыя кусты-я б падумала,што мы едзем па нашай роднай краіне.А мяне напужалі,што у Ірландыі увесь час холадна ды мокра.
Тэатр,як казалі нашыя продкі,пачынаецца з гардэробнай,а кляштар св.Кацярыны Сыенскай,як высветлілася,пачынаецца з кухні.
Уся супольнасць выйшла да нас на спатканне,акрамя тых,хто вартаваў Пана.Як мы потым даведаліся,Ён выстаўлены на Алтары ад ранішняй Імшы да канца Нешпараў,і сёстры змяняюцца на Варце кожную гадзіну.Дык вось,мы віталіся з кожнай сястрой,казалі свае імёны...Канешне,я адразу усіх не запомніла.Каб прывітацца з некаторымі сёстрамі-спатрэбілася станавіцца на калені,бо я завысокая
Усе былі такія радасныя,што мы ,што яны
І нарэшце мы пайшлі вітацца з Гаспадаром... А потым пачалося:настаяцелька загадала хуценька паесці,потым адразу спаць і не на заўтра не падымацца да Імшы...Адразу пасля вячэры мы трапілі у рукі сястры Ніф і пачалі засвойваць просты манасскі элементар.Першым правілам было ня быць галоднай. Гэта мне вельмі спадабалася,таму што вельмі мудра,і св.Тэрэса пісала нешта падобнае.Там створаныя усе умовы каб адна адной не перашкаджалі,і сястры Цэцыліі давялося навучыцца не пляскаць дзвярыма,ціха адсоўваць крэсла і г.д.
Пасля усіх інструкцый і прасавання кашулі на заўтра,прыйшла Цішыня.Ёй не перашкодзіў нават салавейка,які спяваў у садзе. А раніцай:Боммм Боммм...-вось ён знакаміты звон,які шмат вякоў падымае мніхаў і мнішак з ложка,нагадвае пра Божую прысутнасць,ды кліча ў капліцу на малітву.Спрадвеку браты і сёстры розных ордэнаў клічуць голас звону-голасам Божым і стараюцца яму падпарадкоўвацца.
А можа так?Вось ён,Голас,які кліча на пустыні:"Прастуйце сцежкі Пану,падрыхтуйце дарогі Яму" Як бы там не было,а у першую раніцу нам было сказана спаць да Імшы.Імша а палове на 9,звон у 6.25 і паспрабуй тут спаць
Ну добра,неяк правалялася да 7.30,ці да 8-ужо не памятаю.І пачалося новае жыццё.
У нас былі свае месцы у хоры і ў рэфекторыі,месца у кляштары,дзе ядуць.Пасля Імшы у нас была дооооўгая экскурсія па кляштары.Новая Сіена-кляштар,дзе мы былі,цалкам новы,але у ім засталося шмат рэчаў,са старой Сіены.(Наконт 2 Сіенаў можна прачытаць у блогу сясцёр,альбо злавіць мяне,і я распавяду,бо гэта доўгая гісторыя)Напрыклад 2 вельмі старых вялізных гадзінніка,адзін з іх яшчэ ідзе і не проста ідзе,а яшчэ і б'е на ўвесь кляштар.Наша сястра ДамінікаOP усьміхаецца,кажа-гэта мой.А яшчэ у адным з пакояў для размоў з гасцямі стаіць Крэсла.Так,менавіта з вялікай літары.На Ім прыёрша прымае у сясцёр шлюбы.Яно драўлянае,упрыгожанае разьбою,там нават наша сабака ёсць,з паходняй у пашчы.1864 год.Ох...Такая прыгажосць,што я не магу на яго забыцца...А бібліятэка...Карацей кажучы у мяне не стае словаў на такія рэчы...