†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Как и почему я выбрал Римско-католический приход

More
11 years 4 months ago #4861 от Pavel
Pavel replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
Толькі падчас Імшы )) І калі ладзяцца розныя мерапрыемствы - тая ж "Школа веры". А наконт паводзінаў яшчэ раз - паводзьце сябе як заўгодна, ніхто не будзе казаць, чаму вы не жагнаецеся ці не так кланяецеся )

Калі да Раства не збярэцеся, то ў ноч на 25-га абавязкова прыходзьце! Толькі загадзя, каб месца заняць ))

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4862 от Roman_Shadows
Roman_Shadows replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
Яшчэ раз дзякуй за ўвагу да маёй персоны ;) Па польску я дрэнна разумею, нажаль... Але ўсё ж такі пастараюся зайсці на Імшу да Раства. Каб на Раство ўжо больш звыкла адчуваць сябе :)

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4894 от Pavel
Pavel replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
Раман, вы ж потым, калі ласка, падзяліцеся ўражаннямі ад першага наведвання касцёла ))

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4895 от Roman_Shadows
Roman_Shadows replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
Гэта само сабой) Хутчэй за ўсё, наведаю заўтрашнюю Iмшу.. Калі не памыляюся, яна пачынаецца ў 18.30? Дарэчы, за які час да яе пачатку можна прыйсці і Касцёл ужо будзе адчынены?

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4899 от Pavel
Pavel replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
Так, у 18.30. За паўгадзіны можна спакойна падыходзіць. У гэты час пачынаецца споведзь. А вы можаце падымацца ў залю на другі паверх, там бабулі будуць чытаць Ружанец, напэўна.

Дарэчы, наш пробашч ужо ў нядзелю павінен быць. А пакуль малады ксендз-паляк, па-беларуску яшчэ слаба чытае ))

Яшчэ вельмі раю неяк падыйсці на Рараты - асаблівыя Богаслужэнні, якія ладзяцца перад Раством. Пачатак у 6.45 па аўторках, чацвяргах і суботах. Молімся ў цемры са свечкамі. І даўно заўважаў - калі сабраць усе сілы, падняцца рана і прыйсці на Імшу - потым увесь дзень будзе адухаўлёным!

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4900 от Roman_Shadows
Roman_Shadows replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
Вялікі дзякуй, Павел) Сёння прыйду тады.. Потым, увечары адпішу пра свае ўражанні ;)

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4904 от Roman_Shadows
Roman_Shadows replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
Ну вось і пабываў я ў Касцёле :) Што я магу сказаць.. Па-першае - я нісколечкі не расчараваўся. Прышоў я прыкладна за паўгадзіны да пачатку Імшы. Так, там былі нейкія бабулі, паглядалі на мяне час ад часу)) Але мне было не да гэтага, я захапляўся тым, што бачыў навокал. Усё неяк проста, па-чалавечы, без лишняга пафасу.. І такое адчуванне спакою і прымірэння, проста ні пра што не хацелася зараз разважаць.. Потым прыйшоў ксёндз і па-ціху збіраліся астатнія наведвальнікі.. Мне далі Спеўнік і яшчэ адну кнігу( я азнаёміўся, але не спяваў, проста назіраў):), усё растлумачылі, а пасля заканчэння Імшы пазвалі прыходзіць яшчэ, ведаючы, што я не каталік. Быў такі момант, калі ўсе пацісквалі адно аднаму рукі, і мне таксама ;) Ксёндз распавядаў пра тое, як важна вернікам зазываць людзей у Касцёл, і не проста каб яны прышлі, а каб у іх душы нешта змянілася. Вось быццам як пра мяне... Дарэчы, ксёндз таксама добры хлопец - час ад часу ўсміхаўся, гледзячы на наведвальнікаў)) Потым я яшчэ зайшоў на "Школу веры", пасядзеў, паслухаў, таксама вельмі спадабалася.. І вось што дзіўна - калі я пасля гэтага вярнуўся ў "общагу" да аднагрупнікаў, мне стала неяк гідка і сумна. Тут жа чамусьці захацелася вярнуцца ў Касцёл..

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4905 от Pavel
Pavel replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
Раман, вялікі дзякуй за ваш аповед! Проста агромісты дзякуй! Такіх сведчанняў нам, тым, хто ўжо даўно перажываў момант такога першага знаёмства, вельмі не хапае! Я асабіста вельмі рады за вас, тым больш ведаю, якія цудоўныя адкрыцці чакаюць вас наперадзе!

Калі ёсць жаданне яшчэ прыходзіць, можаце пакуль, калі будзе час, пачытаць іншыя тэмы форуму, выказацца, прагледзець рубрыкі сайту "Наша вера" і іншыя, каб мець большае ўяўленне.

Пішыце, калі што, і спадзяюся. пабачымся ў касцёлё! А "Школа веры" - цудоўны пачатак шляху таксама ))

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4906 от Roman_Shadows
Roman_Shadows replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
І Вам дзякуй за дабразычлівасць! Буду старацца яшчэ наведваць Касцёл - заўтра на вячэрнюю Імшу напрыклад :) . А да гэтага моманту пагартаю яшчэ сайт, як вы і параілі.

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
11 years 4 months ago #4908 от Pavel
Pavel replied the topic: Как и почему я выбрал Римско-католический приход
А, забыўся яшчэ вам параіць наведаць сустрэчы ддля моладзі - бліжэйшая ў гэту пятніцу ў 19.30. Вы ж "моладзь", наколькі я зразумеў )) Туды, дарэчы і некалькі студэнтак прыходзяць. Проста вельмі дапамагаюць зносіны ў коле аднагодак-вернікаў.

А ладзіць сустрэчы той самы малады святар ксёндз Дамінік. І часцей падчас іх усміхаецца ))

Вось коратка пра сустрэчы:

gomel.catholic.by/BEL/news/prihod/item/5...-ezhenedelnyimi.html

gomel.catholic.by/BEL/news/prihod/item/6...iya-kresta-foto.html

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

Модераторы: Pavel