†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Христианские книги и журналы

More
9 years 11 months ago - 9 years 3 weeks ago #6113 от Pavel
Pavel created the topic: Христианские книги и журналы
Ave Maria - ave-maria.by/


Любите друг друга - www.liubite.org/


In Victory - www.invictory.info/

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 11 months ago #6114 от Pavel
Pavel replied the topic: Христианские книги и журналы


Вечный человек, Гилберт Кийт Честертон - www.chesterton.ru/everlasting-man/index.html




Клайв Стейплз Льюис. Письма баламута - lib.ru/LEWISCL/screwtape.txt




Хижина, Уильям Пол Янг - www.loveread.ec/read_book.php?id=4899&p=1




Александр Мень. Сын Человеческий - lib.ru/HRISTIAN/MEN/son.txt




Эрих Фромм. Искусство любить - www.stihi-rus.ru/o-lubvi.htm




12 христианских верований, которые могут свести с ума, Клауд Генри - www.rulit.net/books/12-hristianskih-vero...ma-read-38067-1.html




Симандз Дэвид, Исцеление чувств - www.rulit.net/books/iscelenie-chuvstv-read-265473-1.html




Роберт Льюис, Воспитать современного рыцаря - books2190.ru/robert-lyuis-vospitat-sovre...-txt-doc-epub-i-fb2/

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 11 months ago #6145 от Pavel
Pavel replied the topic: Христианские книги и журналы
Твор Дастаеўскага – адзін з любімых у Папы



“Кніга забароненая Берголіа” – пад такім загалоўкам ватыканская газета “L’Osservatore Romano” апублікавала ўспаміны аднаго з былых студэнтаў Пантыфіка, аргентынскага журналіста і пісьменніка Хорхэ Міліа. Ён прызнаўся, што будучы падлеткам імкнуўся рабіць усё тое, што яму не раілася дарослымі і менавіта ў гэты перыяд, шукаючы якую-небудзь цікавую кнігу ў бібліятэцы, яму патрапіліся “Запіскі з падполля” Фёдара Дастаеўскага. Побач праходзіў будучы Папа, які ў той час быў выкладчыкам літаратуры ў адным з каледжаў Буэнас-Айрэса і ўбачыўшы ў руках юнака твор рускага класіка сказаў: “Не раю табе чытаць Дастаеўскага і тым больш гэту кнігу”. “Яна дрэнная?”, - спытаў падлетак. “Не, наадварот, вельмі цікавая”, адказаў Берголіа дадаўшы, аднак, што яна “крыху прыгнятаючая” для юнака такога маладога ўзросту. Тым не менш будучы Пантыфік кінуў за развітанне: “Рабі як ведаеш!”. Для цікаўнага падлетка гэта была дасканалая пастка. Пазней ён даведаўся, што “Запіскі з падполля” – гэта адна з самых любімых кніг папы Францішка.

Успаміны пра гэту кнігу былі надрукаваны ў сувязі з яе перавыданнем ў рамках супольнага праекту італьянскай газеты “Corriеre della sera” і езуіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica” пад назвай “Бібліятэка папы Францішка”. У гэтай серыі выпускаюцца любімыя кнігі Пантыфіка з каментарамі і сведчаннямі людзей, знаёмых са Святым Айцом. Акрамя Дастаеўскага тут будуць выдадзены творы Хорхэ Луіса Борхеса, св. Ігнацыя Лаёлы, Фрыдрыха Гёльдэрліна, Джэрара Мэнлі Хопкінса, св. Аўгустына і многіх іншых. На думку выдаўцоў, знаёмства з любімымі літаратурнымі творамі Папы дапаможа лепш зразумець яго.

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 10 months ago #6168 от Pavel
Pavel replied the topic: Христианские книги и журналы
Как относится Церковь к "Мастеру и Маргарите" Булгакова? Можно ли назвать это произведение христианским?

Хрысціянства і літаратура. Булгакаў

Нарадзіўся Міхаіл Булгакаў у 1891 у Кіеве ў шматдзетнай сям'і доктара тэалогіі, выкладчыка Кіеўскай Духоўнай Акадэміі Булгакава Афанасія Іванавіча і яго жонкі Варвары Міхайлаўны. У 1907 г., калі Міхаіл мае 16 год, ён становіцца сведкам заўчасная смерць бацькі ад нефрасклероза – рэдкай хваробы нырак. Гэта смерць мела на яго моцны ўплыў. Менавіта з тых часоў ён пачынае пакутаваць ад начных страхаў, боязі адкрытай прасторы, ад думак аб доўгай і пакутлівай смерці.

Як заўсёды ў нашай праграме «Хрысціянства і Літаратура» я намагаюся адказаць на пытанне: ці пісьменнік, творчасць якога мы сёння разглядаем, быў сам веруючым чалавекам ці не? Продкі бацькоў Міхаіла Булгакава былі праваслаўнымі святарамі, таму сям'я чакала, што і іх першы сын таксама абярэ такую ж духоўную дарогу... Міхаіл аднак вырашыў стаць лекарам. Ён становіцца студэнтам медычнага факультэту, і напэўна пад уплывам студэнцкай атмасферы ды вучэння Дарвіна, робіцца скептыкам, а хутка (прыкладна ў 1911 г.) і ўвогуле адмаўляецца ад веры. Яго сястра так піша пра гэта ў сваім дзённіку: «у гэтым годзе Міша ні разу не пасціў».

1913 г. - Булгакаў ажаніўся на Таццяне Лаппа. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны (1914 г.) М. Булгакаў некалькі месяцаў працаваў лекарам у прыфрантавой зоне. Потым ён быў накіраваны на працу ў сяло Нікольскае Смаленскай губерні, пасля чаго працаваў лекарам у Вязьме.

З 1917, у сяле Нікольскае, Булгакаў стаў ужываць морфій, спачатку з мэтай палегчыць алергічныя рэакцыі на анцідыфтэрыйны прэпарат, які ён прыняў, баючыся дыфтэрыі пасля праведзенай аперацыі. Вельмі хутка ён узалежніўся і прыём морфію стаў рэгулярным. Гэта быў жахлівы перыяд для яго жонкі Таццяны. Яна двойчы рабіла аборты: адзін яшчэ да Вянчання, другі ўжо пад час залежнасці Булгакава ад морфія. Пасля гэтага яна ўжо не магла мець дзяцей. Акрамя гэтага яна шмат пакутвала ад наркаманскіх істэрык мужа. Як можам зразумець, у гэты перыяд свайго жыцця Міхаіл Булгакаў вядзе бязбожны лад жыцця.

У снежні 1917 года М. А. Булгакаў упершыню прыехаў у Маскву. Ён спыніўся ў дзядзькі, вядомага маскоўскага лекара-гінеколага Н. М. Пакроўскага, які стаў прататыпам прафесара Прэабражэнскага з аповесці «Сабачае сэрца».

Вясной 1918 М. А. Булгакаў вяртаецца ў Кіеў, дзе пачынае прыватную практыку як лекар-венеролаг. У гэты час М. Булгакаў перастае ўжываць морфій.

Рэвалюцыя ўцягнула Булгакава у варонку грамадзянскай вайны, дзе ён апынуўся на баку белых. З войскам Дзянікіна ён адступіў на Каўказ ды спрабаваў адплыць у Стамбул, але ў Батумі падхапіў тыф і ўрэшце рэшт ў 1921 годзе зноў апынуўся ў Маскве, у сталіцы пераможнага пралетарыяту. Вяртацца ў Кіеў было небяспечна, бо яго белагвардзейскае мінулае там было вядомае. Акрамя таго, быць лекарам ён ужо не хацеў, але хацеў стаць пісьменнікам і драматургам.

У чырвонай Маскве Булгакаў нібы апрытомнеў ад дурману скептыцызму ды вярнуўся да веры ў Бога. Гартаючы яго дзённікі, мы даведаемся, што больш за ўсё неафіта ў той час ўразіла атмасфера агрэсіўнага татальнага атэізму. Ён убачыў блазанскія працэсіі на Вялікдзень, дзе бязбожнікі неслі плакат "Марыя нарадзіла камсамольца", убачыў зачыненыя храмы, сарваныя крыжы, раскрыў часопіс "Бязбожнік", дзе прачытаў, што Хрыста ніколі не было, а была толькі нейкая падла, якая выдавала сябе за прарока.

Хочацца думаць, што гэты маштаб граху не толькі шакаваў Булгакава, але і змусіў да рэфлексіі. Напэўна ён зразумеў, што ў гэтым піру бязбожнасці ёсць кропля і яго віны, кропля яго асабістай здрады веры. Быць можа таму яго творчасць, як пісьменніка будзе скіравана на асэнсаванне і своеасаблівую палеміку з бязбожнай камуністычнай ідэалогіяй. Хоць магчыма ён рабіў гэта з-за прыроднай супярэчлівасці і свядомасці таго, што ён чалавек іншай, больш шляхетнай культуры чым пралетарыі.

Булгакаў на людзях паводзіць сябе дзёрзка: ён з'яўляўся ў тэатры і ў рэстаранах у буржуазным маноклі, у ідэальным фрачным касцюме з гальштукам-матылём! Тыповая персона з былых, белагвардзеец, не наш! На фоне тагачасных кепак і касаваротак яго выгляд быў правакацыйным. Аркестр у рэстаране звычайна пры яго з'яўленні гуляў жартаўлівы марш у гонар дзёрзкага франта.

У Маскве Булгакаў намагаецца ўвайсці ў літаратурны бамонд. Дзеля гэтага ён без вагання ахвяруе сваёй жонкай – вернай, але занадта простай жанчынай, дзеля таго, каб быць жонкай будучага знакамітага пісьменніка. Ён разводзіцца з ёй, каб у 1925 годзе ажаніцца на Любоўі Белазёрскай, акторке, якая напэўна больш падыходзіла для яго творчых планаў.

Як бачым, Міхаіл Булгакаў не быў вельмі прыемным чалавекам, аднак усё ж заўсёды меў свае цвёрдыя перакананні, якія выражаліся між іншым у тым, што ён не прымаў камуністычную, пралетарскую ідэалогію...

Самы вядомы твор Булгакава, і напэўна з гэтым усе пагодзяцца, «Майстар і Маргарыта». Гэта таямнічы, фантастычны твор, які блытае ды правакуе чытача. Яго часта называюць «містычным», а самога аўтара «містычным пісьменнікам», хоць з пункту гледжання хрысціянства, нічога супольнага з сапраўднай містыкай Булгакаў не мае. Такой імідж пісьменнік набыў з-за таго, як мне здаецца, што ў «Майстры і Маргарыце» з'яўляюцца персанажы з нематэрыяльнага свету, якія дзейнічаюць нерацыянальна, парушаючы законы прыроды... Але ж гэта толькі мастацкая мова твору, яго знешняя абалонка, якая разам з тонкай іроніяй паклікана прыхаваць галоўны мэсэдж аўтара. Які гэта мэсэдж?


Гэтае пытанне турбавала не аднаго чалавека, так што з'явіліся літаратурныя крытыкі, якія прысвяцілі сябе вывучэнню спадчаны Булгакава – гэта т.зв. булгакаведы. Яны запрапанавалі шматлікія тлумачэнні рамана, сярод іх ёсць тое тлумачэнне, якое як мне здаецца найбольш блізкае першапачатковай задуме аўтара. Гэта інтэрпрэтацыя, пабудавана на тэзісе, што «Майстар і Маргарыта» з'яўляецца адказам Булгакава на ваяўнічы атэізм свайго часу.


Многія даследчыкі выказвалі думку, што Булгакаў вырашыў напісаць свой раман пасля наведвання рэдакцыі газеты «Бязбожнік». Акрамя гэтага ў грамадстве выклікала вялікі рэзананс паэма Дзям'яна Беднага «Новый Завет без изъяна евангелиста Демьяна», якая была апабуклікавана ў 1925 годзе. Гэты бязбожны твор шакаваў шматлікіх людзей, здольных да здаровага крытычнага мыслення. Цікава, што з'явіўся таксама ананімны апанент Дзем'яна Беднага, які піша апалагетычна-паэтычны адказ. Некаторыя даследчыкі прыпісваюць яго Сяргею Есеніну. Гэты твор нідзе не друкаваўся, але тым не менш быў шырока вядомы ў пэўных колах. Не магу ўстрымацца, каб не пазнаёміць вас, сябры, хоць і коратка з урыўкам згаданага верша:


Я часто думаю, за что его казнили,
За что Он жертвовал своею головой,
За то ль, что, враг суббот, Он против всякой гнили
Отважно поднял голос Свой?


За то ль, что, разорвав на части лишь себя,
Он к горю каждого был милосерд и чуток
И всех благословлял, мучительно любя,
И маленьких детей, и грязных проституток?
...

Нет, ты, Демьян, Христа не оскорбил,
Ты не задел его своим пером нимало.
Разбойник был, Иуда был.
Тебя лишь только не хватало.
Ты сгустки крови у Креста
Копнул ноздрёй, как толстый боров.
Ты только хрюкнул на Христа,
Ефим Лакеевич Придворов.


Вось такая палеміка мела месца ў далёкім 1925 годзе, якую я схільны звязваць з узнікненнем у 1928 годзе ў Булгакава ідэі напісання рамана, які пазней стане вядомы пад назвай «Майстар і Маргарыта».


Вяртаемся да пытанне, якое мы сфармулявалі на пачатку: які мэсэдж «Майстра і Маргарыты»? Дазвольце прапанаваць вам, шаноўныя сябры, ключ ад гэтага твору. Вось жа Булгакаў карыстаецца вядомым у фармальнай логіцы метадам давядзенне да абсурду.


Ён нібы гаворыць: «Окей, давайце сцвердзім, што Бога няма, што ён не існуе! А цяпер, глядзіце, што з гэтага атрымалася!». А атрымоўваецца абсурд. Добра гэта бачна асабліва на прыкладзе другой сюжэтнай лініі твора — рамане Майстра пра Іешуа Га-Ноцрі. Зноў Булгакаў нібы гаворыць нам: «Вось глядзіце, Майстар намагаецца з пазіцыі няверуючага напісаць гістарычны раман пра Ісуса і што ў яго атрымоўваецца? Іешуа Га-ноцрі - «добранькі» чалавек, прыдуркаваты і абсурдны філосаф гуманіст. Няўжо гэты вобраз меньш абсурдны і больш верагодны, чым той вобраз Ісуса, які нам апісвае Евангелле? Няўжо прасцей паверыць у тое, што існаваў Іешуа, чым у тое, што існаваў Ісус?».


Напрыканцы гэтай сціплай рэфлексіі, я хацеў бы толькі адзначыць, што Булгакаў працаваў над раманам пачынаючы ад 1928 году, ад моманту калі ў яго з'явілася ідэя, аж да самой сваёй смерці ў 1940-м (дванаццаць год). У нейкім сэнсе напэўна можна назваць гэты раман аўтабіяграфічным, а нават своеасаблівай споведдзю аўтара. Гэты твор архіважны для Булгакава: нават прыкаваны хваробаю да ложка, свядомы таго, што памірае ён працягвае працу над раманам, надыктоўваючы праўкі сваёй жонцы.


У сваім апошнім рамане Булгакаў пераасэнсоўвае зноў і зноў сваё жыццё ды дае яму ацэнку. Менавіта ў гэтыя апошнія свае дні ён просіць паклікаць сваю былую першую жонку Таццяну Лаппу, каб папрасіць у яе прабачэнне. Але яе нажаль не было ў горадзе. А ён нажаль не дачакаўся яе вяртання...


На гэтым, сябры, я развітваюся з вамі. Не чакайце ўсё жыццё, каб папрасіць прабачэнне – кожны дзень для гэтага дастаткова добры... і добрага вам чытання.

а. Андрэй Буйніч, be.radiovaticana.va

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 7 months ago #6215 от Pavel
Pavel replied the topic: Христианские книги и журналы


Льюис Клайв Стейплз » Сказание об аде и рае, или Расторжение брака: www.rulit.net/books/skazanie-ob-ade-i-ra...a-read-146508-1.html

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 5 months ago #6265 от past
past replied the topic: Христианские книги и журналы
Британцы назвали Библию самой ценной для человечества книгой

Согласно результатам опроса, проведенного в Великобритании издательством The Folio Society. большинство людей считают Библию самой ценной для человечества книгой, как передает The Independent.

На вопрос, какая книга, по их мнению, имеет больше для человечества значение, 37% респондентов назвали Библию.

35% опрашиваемых отдали свои голоса за «Происхождение видов» Чарльза Дарвина.

Третьей по значимости книгой стала «Краткая история времени» Стивена Хокинга.

За «Происхождение видов» участники голосовали потому, что, по их словам, она «дает ответ на фундаментальные вопросы существования человека», а Библию выбирали, потому что она «содержит принципы и установки относительно того, как быть хорошим человеком».

Четвертое место в списке популярных книг заняла «Теория относительности» Альберта Эйнштейна.

По материалам CREDO

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 5 months ago #6269 от past
past replied the topic: Христианские книги и журналы

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 4 months ago #6286 от past
past replied the topic: Христианские книги и журналы
Тычыцца многіх з нас :unsure:

Аляксандр Апон. Прышэсце. Фантастычная п’еса


Асобы:

Тарэза і Галя — даяркі
Юзік­-трактарыст
Стась
Баба Філя
Гаротная баба і Хворы мужык
Участковы
Загадчык фермы
Старшыня і Поп
Прадавачка.

Дзея адбываецца ў вёсцы, на пляцы перад крамай «Родны кут». Воддаль бачна царква.

Тарэза і Галя: З’яўляюцца адначасова, але з розных бакоў.

Тарэза(крычыць): Галя! Галя!

Галя: Што такое, што здарылася?

Тарэза: Тама, тама… (Паказвае рукамі назад.)

Галя: Што тама, што? Пажар? Ферма гарыць?

Тарэза: Не, сын Божы.

Галя: Які сын Божы?

Тарэза: Хрыстос.

Галя: Ты, дзеўка, гарэлкі з раніцы сербанула ці з глузду з’ехала? Не блюзнер!

Тарэза: Ён! Далібог! (Жагнаецца.) Ходзіць па возеры!

Галя: Ды ну.

Тарэза: Я на свае вочы бачыла: ва ўсім белым, а вакол яго птушкі кружляюць. А яшчэ, чуеш, на беразе два ваўкі сядзяць і зайцы каля іх.

Галя: Ну ты балбочаш: апошняга ваўка з паўвека таму застрэлілі. Мо сабакі?

Тарэза: Няўжо ж я сабаку ад воўка не адрозню? Ваўкі, ваўкі — вялізныя, шэрыя, калматыя, мабыць, з лесу выйшлі. Хадзем, сама забачыш. (Хапае Галю за руку і цягне.)

Галя (вырываючы руку): Не, не пайду я.

Тарэза: Ваўкоў баішся? Яны ж ціхмяныя, што ягняты. Хадзем.

Галя: Ды не, каб што не выйшла баюся.

Тарэза: Божачкі мае, што ж можа выйсці?

Галя: Хто яго ведае — раптам запытаецца: « Што ж ты, Галя, заместа таго, каб пацеры нанач шаптаць, на полі кукурузу латашыць лётаеш?» А я ж, дзеткамі, Тарэзачка, клянуся, толькі два разы і была. Ці во яшчэ…

Тарэза (склаўшы рукі): А Галечка мая, а родненькая, аб чым ты — няўжо яму твая кукуруза абыходзіць?

Галя: Яму, можа, і не абыходзіць, а мне дык і надта, бо што мае куркі зімою есці будуць?

Прычыкільгвае баба Філя, з кульбачкай у руцэ.

Галя: Во, баба Філя, з ёю схадзі.

Баба Філя: Куды гэта, дзеткі мае, схадзіць мецьмем?

Галя: На возера, там Хрыстос, сын Божы, па вадзе ходзіць. Дык вы падзівіцеся і… і адразу назад.

Баба Філя: Навошта?

Тарэза: Каб усім людзям затым абвесціць, каб усе ведалі.

Баба Філя: Не, не дайду я, нага баліць. Дый што мне ўжо — я і так не сёння­заўтра перад ім стану. (Румзае.)

Галя: Думаеце, перад ім?

Баба Філя: Перад ім, перад ім, што я — басурманка якая?

Галя: Вядома, што не басурманка, толькі ці гэтага хопіць?

Баба Філя: Хопіць. Але пра што я хацела казаць? А: гэта ж што ўчора са мною было.

Галя і Тарэза (разам): Што?

Баба Філя: Пасярод дварышча знячэўку пакацілася. Во (падымае спадніцу, каб паказаць сіняк на назе), як выцялася. Ляжу, думаю: усё, Філя, капцы табе, адпакутавала нарэшце. Калі нагу, думаю, не паламала, дык руку напэўна выкруціла. І так нешта зашкадавала сябе, што слёзы ажно цурком з вачэй пакаціліся. Каб хоць годзік які яшчэ пажыць, думаю, альбо два.

Тарэза: Ну, гадок пажывяце, вы ж яшчэ не старая.

Баба Філя: Не, не старая, на Пакровы восемдзесят сем стукне, а можа, і восемдзесят восем, я напэўна не ведаю, бо мае мама і тата непісьменныя былі, а царкоўныя кніжкі, у якія хто калі нарадзіўся запісвалі, у вайну згарэлі.

Галя: Тады яшчэ смела два.

Баба Філя: Каб твае словы ды Богу ў вушы. Але прыстала я нешта, прысяду. (Сядае на прыступку.)

Галя (гледзячы ўбок): Вунь Юзік на трактары едзе.

Тарэза: Ага, ён.



Прыязджае Юзік.



Тарэза: Юзік, ты не каля возера арэш?

Юзік: Не, на Шарай горцы. А што?

Тарэза: Юзік, на возеры Хрыстос.

Юзік: Які Хрыстос?

Тарэза: Сын Божы.

Юзік: А­а… (Чухае патыліцу.) А што ён там робіць?

Тарэза: Па вадзе ходзіць.

Юзік: Так.

Тарэза: А вакол яго птушкі кружляюць, а на беразе два ваўкі і зайцы сядзяць.

Юзік: Не можа быць, у нас ніякіх ваўкоў няма.

Тарэза: Ёсць, пайшлі, сам забачыш.

Юзік: Не, не магу, мне араць яшчэ. Я ж па курыва прыехаў, курыва ў мяне скончылася. І выды папіць хацеў узяць. Во, з Галяй схадзі.

Галя: Я баюся.

Юзік (глядзіць на бабу Філю): Тады ўтрох, утрох не страшна.

Баба Філя: Мне нага баліць.

Юзік: Якая нага? Вы ўчора, калі мяне на трактары пераймалі, бегма па вуліцы беглі.

Баба Філя: Дык упала я потым, Юзічак, моцна пабілася. Во, сам паглядзі. (Падымае спадніцу каб паказаць.)

Юзік (адварочваючыся): Не, чаго там, веру, веру.

Баба Філя: Дык ты, дзеткі мае, пра агарод мой не забудзься, ты абяцаў

Юзік: Добра, баба Філя, узару, вось толькі на Шарай горцы скончу і…

Галя: Юзік, а мне?

Юзік: Што?

Галя: Агарод узараць.

Юзік: Добра. Але потым

Галя: Ты заўсёды так: потым ды потым.

Юзік: Дык я ж адзін, а вас — уга колькі!

Тарэза (паказваючы рукой убок): Гляньце, вунь хтось бяжыць.



Усе глядзяць.



Юзік: Ага, ва ўсе лапаткі шыбуе.

Галя: Але ж хто гэта?

Тарэза: З вудай як быццам.

Юзік: Калі з вудай, дык Стась, больш няма каму.

Галя: Так, ён.

Юзік: Вось у каго не жыццё, а маліна: ні араць у галаве, ні сеяць.

Тарэза: Ён не вінаваты, у яго запаленне ў мазгах, нездарма яго з войска камісавалі.

Галя: А як кніжкі чытаць, дык запалення няма. Ён жа ўсе кніжкі ў бібліятэцы перачытаў.

Юзік: Гэта праўда, у яго ў вартоўні на ферме мо з тузін іх на паліцы стаіць, я сам бачыў.



Убягае Стась.



Стась: Людзі! Людзі!

Юзік: Ну што людзі, што? Тута мы.

Стась: Там, там…(Паказвае вудай назад.)

Юзік: Што там, што?

Стась: На возеры!

Юзік: Што на возеры?

Стась: Хрыстос!

Тарэза: Ага, а што я вам казала.

Стась: Па вадзе ходзіць, увесь у белае прыбраны. Я пакуль да самага берага не падышоў, не бачыў. Муціла нешта крыху пасля ўчорашняга, я ж Касьяну дровы дапамагаў пілаваць. Ну, выпілі вечарам па кроплі.

Юзік: Гэта вядома. І што?

Стась: Падышоў, значыцца, галаву падняў і аслупянеў: за крокаў дзесяць стаіць на вадзе і гэтак пазірае, быццам шкадуе, быццам немаўля я неразумнае.

Тарэза: А які ён з выгляду?

Галя: Дык ты ж яго таксама бачыла.

Тарэза: Я здалёк, не разгледзела.

Стась: З валасамі доўгімі, як мы хлопцамі насілі, і барадою. І яшчэ… яшчэ худы моцна, як выпетраны, адна скура і косткі. Не ведаю, колькі так часу мінула, а толькі не вытрымаў я ўрэшце, павярнуўся і пабег.

Галя: А ваўкоў, ваўкоў на беразе не было?

Стась: Можа, і сядзелі дзе там, не бачыў я, дый не да іх мне было. (Урачыста.) Людзі! Людзі! Ісус Хрыстос прыйшоў! (Жагнаецца.) Дзве тысячы гадоў дзе толькі не чакалі, а ён у нас з’явіўся. Гэта ж якое жыццё зараз пачнецца!

Галя: Якое?

Стась: Людскае.

Галя: А якое гэта, людскае?

Стась: А гэта такое, калі ніхто ні над кім панаваць не будзе.

Галя: Ідзі ты! І начальнікаў не будзе?

Стась: Не будзе. І войнаў не будзе, і забойстваў, і гвалту рознага, увогуле людзі есці адзін аднаго перастануць, а жыць будуць як браты.

Баба Філя: А ваўкі?

Стась: Што ваўкі?

Баба Філя: Ваўкі, пытаюся, што есці будуць, калі не зайцоў, няўжо траву, як каровы, скубаць? Альбо шчупакі твае, калі не кілбоў, дык што?

Стась: Не ведаю, але хопіць і ваўкам, і шчупакам, усім усяго хопіць.

Галя: Калі яшчэ тое будзе, а вось што нам цяпер, падкажы, рабіць?

Стась: Трэба падымаць усіх, збірацца ў гурт — і разам на возера.



Пад’язжае на «газіку» Участковы.



Стась (не бачачы Участковага, у запале): Бяжыце па вёсцы, грукайце ва ўсе хаты. Ты, Юзік, на ферму кіруй. А я на званіцу (паказвае на царкву) у звон біць.



Стась паварочваецца, робіць крок і налятае на Участковага.



Участковы: Стаяць! На месцы! Што тут у вас за ліха, каб у звон біць? Рэвалюцыя? Вайна?

Стась: Не, Хрыстос прыйшоў.

Участковы: Хто­хто?

Стась: Хрыстос, сын Божы.

Участковы: Дзе? (Круціць галавой.)

Стась: На возеры.

Участковы: Ага, я бачу ты з вудай. Значыць, з возера. І (падымае са значэннем угару палец) прашу звярнуць увагу: усе з матыкамі (робіць неакрэслены жэст рукой) альбо (кідае выразны позірк на Тарэзу і Галю) пасля ранішняй дойкі, а ты з вудай.

Юзік: А я на трактары, па курыва прыехаў, курыва ў мяне скончылася.

Участковы: Бачу.

Стась: Ды пры чым тут вуда. (Адкідае вуду ўбок.) Хрыстос прыйшоў, кажу, сын Божы.

Участковы: Ну, ну, і ты яго бачыў?

Стась: Бачыў.

Участковы: І які ён, прыкметы можаш назваць?

Стась: Як свет прыгожы.

Участковы: Гэта не прыкмета. Валасы якія?

Стась: Доўгія.

Участковы: Можа, яшчэ з барадой?

Стась: Ага, барадаты.

Участковы: А веку якога: стары?

Стась: Не, сярэдняга.

Участковы: Так, зразумела. Паехалі далей: як апрануты?

Стась: У белым хітоне.

Участковы: Што гэта за апранаха?

Стась: Накшталт мяшка з дзіркамі.

Участковы: А асаблівыя прыкметы ёсць?

Стась: Па вадзе ходзіць.

Участковы: Ага­ага, па вадзе ходзіць, у гэтым уся справа. А ці не выпіваў ты, Стась, надысь?

Стась: Выпіў крыху з Касьянам, дровы яму дапамагаў пілаваць.

Участковы: Во­во­во, усё зразумела. Ну, залазь у машыну, на возера злётаем, паглядзім, хто там па вадзе ходзіць. (Да астатніх.) А вы тут пакуль пачакайце, не разыходзьцеся, толькі народ мне не баламуцьце, не трывожце дачасна, мы хутка назад.



Участковы і Стась ступаюць да машыны, але іх запыняе Тарэза.



Тарэза: Там ён сапраўды.

Участковы: Адкуль ведаеш?

Тарэза: Бачыла, калі з фермы варочалася.

Участковы: Мы­гы. Ну тады і ты ў машыну. (Да астатніх, з пагрозай.) А вы мне глядзіце, каб ні гу­гу.



Участковы, Стась і Тарэза ад’язджаюць. Падыходзіць Хворы мужык.



Хворы мужык (кіўнуўшы галавой на краму): Зачынена?

Юзік: Не, заходзь.

Хворы мужык (з палёгкай): Фу. А я здалёк бачу: людзі стаяць, ну, думаю, усё — пераўлік альбо яшчэ якая бяда. Ажно сэрца залекатала. (Бярэцца за сэрца.) Я ж хворы, сэрца ў мяне; як што якое, лякоча, бляха, спасу нямашака.

Галя: Ад сэрца настой палыну памагае.

Хворы мужык (скрывіўшыся як серада на пятніцу): Э, лухта.

Галя: Тады кропу.

Хворы мужык (махнуўшы рукой): Спрабаваў і яго.

Баба Філя: А кінуць піць не спрабаваў?



Хворы мужык, зіркнуўшы ваўком на бабу Філю, заходзіць у краму.

Падыходзіць Гаротная баба.



Гаротная баба (паказваючы рукой у той бок, куды паехаў «газік»): Куды ён іх павёз?

Галя: Так, паехалі сабе пакатацца.

Гаротная баба: Пакатацца? О! Ён пакатае — толькі трымайся! Гэтак пакатае, што да скону не забудуцца. Гэта ж што, злыдзень, учыніў са мною, чулі: намовіў бітон гарэлкі яму выгнаць, маўляў, на хрэсьбіны, і абавязкова каб найлепшага гатунку — першаку. Калі ж я выгнала, мала таго, што забраў задарма, дык яшчэ штрафу мне выпісаў за смагонаварэнне. Каб ён абапіўся той гарэлкай. Каб далей, чым бачаць, ёю рыгаў. Каб у яго пячонка выперла, каб ныркі паадвальваліся!



Выходзіць Хворы мужык з бутэлькай у кішэні портак, якую прытрымлівае рукой.



Гаротная баба: А во, яшчэ адзін, прыгажун. (Да Хворага мужыка.) Ты калі думаеш грошы аддаваць?



Хворы мужык, павярнуўшыся да Гаротнай бабы бокам, дастае з кішэні бутэльку і, здзёршы зубамі корак, які выплёўвае долу, глыкае з рыльца.



Хворы мужык: А­а­а… (Выцірае рукавом рот і, засунуўшы бутэльку ў кішэнь, закаркоўвае ўказальным пальцам.) Якія грошы?

Гаротная баба: За гарэлку.

Хворы мужык: Якую гарэлку?

Гаротная баба: Якую ты ў мяне на тым тыдні выклянчыў.

Хворы мужык: Я?

Гаротная баба (наступаючы на Хворага мужыка): Ты.

Хворы мужык: А, той літр. Ну аддам, аддам, доўг не вяроўка — не парвецца.

Гаротная баба: Калі аддасі?

Хворы мужык: Днямі. (Глядзіць убок.) Эге, участковы едзе. Ну, вы як сабе хочаце, а я ў бульбу хаваццца.



Хворы мужык знікае. Прыязджае Участковы і Загадчык фермы.



Участковы: Усё разыходзьцеся, няма чаго тут, па хатах марш.

Загадчык фермы: Ану, хуценька мне!

Галя: Як па хатах, чаму? А Хрыстос?

Гаротная баба (натапырыўшы вушы): Які Хрыстос?

Участковы: Які Хрыстос? Ты што выдумляеш? Няма ніякага Хрыста.

Галя: Як няма Хрыста, калі быў.

Участковы (наступаючы на Галю): Дзе быў? Калі? Ты яго бачыла?

Галя: Не, я не, але Тарэза бачыла, і Стась…

Участковы: Нічога яны не бачылі, здалося ім. Зразумела?

Загадчык фермы: А як не, дык мы табе зараз растлумачым. (Паказвае кулак.) Пайшла! (Штурхае Галю і потым падступае да Юзіка.) А ты тут чаго, на Шарай горцы даараў?

Юзік: Не, я па курыва прыехаў, курыва ў мяне скончылася.

Загадчык фермы (дастае з кішэні цыгарэты): На пачак — і на горку, каб да вечара кроў з носу мне скончыў.

Юзік: Скончу.



Юзік сядае на трактар і ад’язджае. Разыходзяцца астатнія, акрамя бабы Філі.



Загадчык фермы: А ты што, старая, сядзіш, табе асобная каманда патрэбная?

Баба Філя: Не магу я, дзеткі, ісці: нага баліць.

Загадчык фермы: Якая нага?

Баба Філя (выстаўляе правую нагу): Во гэта.

Загадчык фермы: А чаго яна ў цябе баліць?

Баба Філя: Упала ўчора, выцялася. Во, глядзі, які сіняк. (Задзірае спадніцу, каб паказаць.) Мо, дзеткі, параіце, чым памазаць?

Загадчык фермы (адварочваючыся): Не, не, я не доктар, нічога не цямлю.

Участковы (да Загадчыка фермы): Мо дахаты бабу адвезці?

Загадчык фермы: Яшчэ чаго, будзем бензін на яе марнаваць, дойдзе сама, сюды ж неяк прыклыпала.



Пад’язжаюць на «Ніве» Старшыня і Поп.



Старшыня: Ну, што ў вас?

Участковы: Усё, як вы распарадзіліся: людзі, хто не на працы, па хатах сядзяць, вешчуны пад замком на ферме.

Старшыня: Надзейна, не вылезуць?

Загадчык фермы: Не, мы іх у стойла быка пасадзілі.

Старшыня: Быка ж куды?

Загадчык фермы: Да кароў.

Старшыня: Добра, лады. Ну, а што з гэтым, як яго… э­э­э… што па вадзе ходзіць?

Участковы: Хрыстом?

Старшыня: Але.

Участковы: Нічога новага.

Старшыня: Што, няўжо ўсё яшчэ ходзіць?

Участковы: Ходзіць.

Старшыня: І птушкі вакол кружляюць?

Участковы: Кружляюць?

Старшыня: І ваўкі на беразе з зайцамі сядзяць?

Участковы: Сядзяць.

Старшыня: Мда, справы. А што ты, бацюшка, пра гэта думаеш?

Поп: Што думаю: дзіўна ўсё гэта вельмі — вось што думаю. Дзве тысячы гадоў жылі самі па сабе, прывыклі, так­сяк спраўляліся, а тут на табе — з’явіўся. Каб хоць знак які падаў, што, маўляў, чакайце, рыхтуйцеся, скора буду, дык не — як снег на галаву ўпаў. І яшчэ, бачыце, святой царквой пагрэбаваў, носа нават не ўткнуў, а на возеры па вадзе ходзіць. Крыўдна, не заслужылі мы гэтага, далібог не заслужылі. (Жагнаецца.)

Старшыня: Ну, бацюшка, нічога, крыўда не хвароба, без лекаў пройдзе. Я, каб усе крыўды, што мне ўчынілі, у сабе трымаў, дык ужо гэтак надзьмуўся б, што як мыльны пухір покнуў бы. А так, плюнуць табе, скажам, у твар, а ты: «Хі­хі­хі, шчыра дзякую, вельмі рады»; ножкай шаркнеш, хустачкай абатрэшся і пойдзеш сабе пасвістваючы. Ну а калі ўжо да таго дапякуць, што сіл няма, дык фігу ў кішэні скруціш — і нічога.

Поп: Так, сын мой, пыха — грэх.

Старшыня: А ўсё, бацюшка, грэх, куды ні ткніся: штось смачнае захацеў з’есці — не чапай, грэх; на бабу чужую вока паклаў — блуд, грэх смяротны; п’янаму трактарысту поўху заляпіў — лепш засіліцца, пакуль лютасць не апанавала канчаткова; а ўжо калі пагрэў уласную кішэню, клапоцячыся пра старасць ці каб дзецям нешта пакінуць, — будзеш гарэць у пекле век… А ўсё ён, гэты, што па вадзе ходзіць, усё праз яго. Дык што будзем з ім рабіць, ёсць у каго на гэты конт думкі?

Участковы: Ёсць у мяне адна

Старшыня: Выкладвай.

Участковы: Трэба даць папераджальны стрэл у паветра. (Кладзе руку на кабуру пісталета.) Калі ж не адумаецца…

Старшыня (перапыніўшы): Ну ты хапіў, а яшчэ маёр.

Участковы (гарачыцца): А што ён тут, чаго? Дакументы ў яго ёсць? А дазвол па вадзе хадзіць браў?

Старшыня: Гэта ты ўсё слушна кажаш, але адразу страляць? Не. (Глядзіць на Загадчыка фермы.) Яшчэ якія будуць прапановы?

Загадчык фермы: Можа, спусціць ваду з возера?

Старшыня: Добры план, але каб спусціць усё возера двух дзён не хопіць, а столькі часу ў нас няма; ужо, думаю, па вёсцы чутка пайшла. Потым ніякімі стрэламі не дамо рады адагнаць — ні ў паветра, ні нават калі палову вёскі перастраляем. (Да папа.) А ты, бацюшка, што скажаш?

Поп: На возера ісці трэба, працэсіяй, з абразамі, і там на беразе, укленчыўшы, слёзна прасіць, каб злітаваўся, пакінуў нас у спакоі.

Старшыня: А паслухае?

Поп: Паслухае, ён добры.

Старшыня: Ага, хай сабе на якое другое возера пяройдзе, калі яму без гэтага нельга, калі такая гэта асалода — па вадзе хадзіць. У Фінляндыю, напрыклад, альбо Швецыю. Там і азёры большыя і чыстыя — хоць у бутэлькі ваду разлівай. А нашае аж смярдзіць, гэтак засралі.

Поп: Ну, то не будзем марнаваць час, рушым.

Старшыня: А мо, каб хутчэй, на калёсах махнём?

Поп: Не, міране, пяшэчкам.



Старшыня, Поп, Участковы і Загадчык фермы адыходзяць.

Выходзіць з крамы Прадавачка.



Прадавачка: Куды гэта яны, цікава, ды яшчэ сваімі нагамі патэпалі? Вось дзіва! (Да бабы Філі.) Баба Філя, не ведаеш, га? (Дакранаецца да бабы Філі рукой, ад чаго тая валіцца на бок.) А божачкі, здрындзілася, старая!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 2 months ago #6327 от Pavel
Pavel replied the topic: Христианские книги и журналы
Очень хорошая книга:

О. Жак Филипп "Внутренняя свобода" www.katolik.ru/literatura/item/3833-o-zh...ennyaya-svoboda.html

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
8 years 7 months ago #6414 от Pavel
Pavel replied the topic: Христианские книги и журналы
Дэн Б. Аллендер, Тремпер Лонгман – Крик души bookmate.com/books/r5otCQot



Путь. Хосемария Эскрива - www.bookfb2.ru/?cat=12309


Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

Модераторы: Pavel