Гомельскае аддзяленне «Карытас» рэалізавала шэраг праграм, праектаў і акцый
- Written by Алина Приходько
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
Вынікі работы за 2012 год падвяло гомельскае аддзяленне Каталіцкай дабрачыннай місіі «Карытас-Міласэрнасць». На сродкі замежных і мясцовых спонсараў, а таксама вернікаў гомельскай рыма-каталіцкай царквы арганізацыя паспяхова рэалізавала шэраг праграм, праектаў і акцый.
У прыватнасці, «Карытас» аказала дапамогу аддзяленню паліятыўнай тэрапіі на базе Прыбыткаўскай участковай бальніцы. У Мазыры прайшлі некалькі семінараў і трэнінгаў па тэме хатняга гвалту для жанчын і дзяцей з праблемных сем'яў. Таксама працягвалася рэалізацыя праграмы «Зносіны без межаў» - бясплатныя курсы па вывучэнню жэставай мовы.
Акрамя таго, БКМ «Карытас» правяла серыю семінараў для спецыялістаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гомельскай вобласці, якія працуюць з маладымі інвалідамі. А летам 80 дзяцей з цяжкіх сем'яў весела правялі канікулы, 55 дзяцей атрымалі дзякуючы «Карытас» школьныя прыналежнасці. І на працягу ўсяго года Місія займалася ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы гомельскага дома-інтэрната.
У планах на 2013 год - далейшая дапамога Прыбыткаўскаму хоспісу, працяг праграмы «Зносіны без межаў», пачатак працы ў гомельскім доме-інтэрнаце па іпатэрапіі (лячэнне хвароб дзяцей катаннем на конях) і арганізацыя працы валанцёраў.
Related items
-
Католік з Украіны, які зрабіў важную справу для Гомеля, верагодна, загінуў на вайне
-
Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій
-
Пачаліся раскопкі ў Будславе: што шукаюць і якія планы?
-
Чорны анёл ля алтара. Што насцярожвае ў мецэнаце, які дапамагае касцёлам Беларусі
-
Упершыню ў каталіцкім храме ў РФ пройдзе акцыя «у падтрымку ўдзельнікаў СВО»