Logo
Print this page

«Хрысціянскае выгаранне». А ў табе яшчэ гарыць агонь?

Гэты пост - толькі для «актыўных вернікаў». Ад іншых сакрэтаў няма, проста будзе нецікава :)

Я не псіхолаг. Я такі ж, так і ты, або трохі горшы за цябе. Напэўна, як і ты я чытаў у інтэрнэце пра эмацыйны выгаранне. Бачу па сабе, што выгарыць можна не толькі ў працы, але і ў апостальстве.

Кожны дзень Імша, Ружанец, брэвіарый, апостальства «Маргарытка», служэнне ў інтэрнэце... Не, я ўжо даўно не неафіт, інакш, выгарыў бы так, што зусiм сыйшоў бы з хрысціянства. Але за гады актыўных хрысціянскіх будняў, шчыра кажучы, стаміўся. Можа, патрэбен адпачынак?

Стомленасць, так. Абавязкі ператварыліся ў павіннасць. І ўжо, здаецца, нічога не цікава. Ад гэтага становішся патухлым, хмурным, занудлівым... Як можна ў такім стане выконваць галоўную просьбу свайго Лепшага Сябра, несці людзям Яго святло і радасць?

Нядаўна пазнаёміўся з адной жанчынай, шматдзетнай маці і шчаслівай жонкай. Яна распавядала, што ў яе шлюбным жыцці быў такі перыяд, калі яны з мужам вельмі стаміліся адзін ад аднаго, так, што аднойчы муж не вытрымаў і сышоў з дому. У той момант жанчына адчула сябе шчаслівай: нарэшце вольная, як добра, што можна адпачыць! Сужэнцы зноў сталі жыць разам праз тры месяцы. Пасля гэтага выпадку ў іх нарадзіліся двое дзяцей, а лаяцца яны амаль перасталі.

Не, не кажу, што трэба на нейкі час сысці з Царквы. Можна ж і не вярнуцца. Але нешта ў жыцці дакладна не так. Я думаў, можа, гэта ўзрост? Ну прайшоў юнацкі запал ва ўсім і ў хрысціянскім жыцці таксама, гэта нармальна. Але днямі пабываў на пропаведзі аднаго святара, у якога галава ўжо цалкам сівая. З якім запалам ён казаў! Ён так прапаведаваў, што ледзь не выскокваў з амбона, як любіць казаць мая жонка. І гэты яго агонь быў сапраўдным, такім, які немагчыма схаваць. І відавочна ў яго не менш хрысціянскіх абавязкаў...

Дык у чым жа справа? Дзесьці чытаў, прашу прабачэння - не памятаю, дзе, што мы самі часта ўзвальваць на сябе цяжар, пра які Бог нас зусім не прасіў. Але ж «...ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі». Значыць, я бяру на сябе не Яго ярмо?

З іншага боку, ёсць вернасць. На споведзі мне часта казалі, што няма нічога страшнага ў тым, калі я не адчуваю любові, жадання, таму што пачуцці зманлівыя і на іх нельга абапірацца. Святары казалі, што часта самі не хочуць служыць Імшу і маліцца, але прымушаюць сябе, бо важна быць верным.

Пакуль я не ведаю, што рабіць. Хацеў толькі падзяліцца сваімі сумбурнымі думкамі і спытаць: а як у цябе з гэтым? Магчыма, выйсце атрымаецца знайсці разам.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.