BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што рабіць, калі ўсё кепска, і навошта несці свой крыж?

Чаму Бог так дзіўна паводзіць сябе ў маім жыцці? Чаму няма таго «хлеба», які я хачу: няма добрага заробку, няма добрай працы, няма добрага мужа ці жонкі, няма добрых дзяцей або бацькоў? Чаму няма добрага здароўя, няма добрага ўрада і добрага святара? Чаму ўсё не так? Чаму заўсёды неспатольная смага: ужо ёсць пяць залатых кольцаў - але мала, дзве футра - і таксама мала. Чаму нішто матэрыяльнае не насычае сэрца? Чаму мяне не любяць так, як павінны любіць? Усё не так! Чаму я? Чаму такія цяжкасці на мяне зваліліся?

- Біблія гаворыць пра нас. Мы паводзім сябе сапраўды гэтак жа, як габрэйскі народ, якому ўсё не падабалася, усяго было мала. Наша сэрца стамляецца і невядома чаго шукае. А калі добра задумацца над сваім жыццём, можна зразумець, што мы, дарослыя, часта горш немаўлятаў, якія плачуць.

Але Ісус Хрыстос прыходзіць сёння, каб сказаць табе: «Слухай! Паглядзі, якое тваё жыццё цудоўнае! Паглядзі на яе іншымі вачыма. Бо ўсё вельмі добра!» Цяжкасці гэтага дня трэба прыняць праз навяртанне да Бога. І Ён дае нам сілу. Не забывайце спраў Божых, азірніцеся назад! Колькі Бог зрабіў добрага для нас! А сёння, калі не ўсё так, як ты хочаш, забываюцца дзясяткі гадоў.

Дэман кажа табе: усё, што Бог рабіў раней, не залічваецца! Але можна проста паслаць далей гэтага дэмана. Не трэба моцна лаяцца, каб не ўводзіць сябе ў злосць, але з дэманам трэба размаўляць коратка і ясна: ідзі адсюль падалей! Я не веру тваім падманам, я ведаю, што Бог рабіў, робіць і будзе рабіць дабро ў маім жыцці! Ён дараваў заўсёды мае грахі, ацаліў мяне, шматкроць адводзіў гнеў свой ад мяне! Гэта праўда! Не забывайце спраў Божых! - заклікае кс. Славамір.

Ісус кажа нам пра паслушэнства: вазьмі свой крыж і ідзі за мной. Наш крыж - наша выратаванне, бо праз крыж Ісус прыйшоў да Уваскрасення. Мы можам ўцякаць ад свайго крыжа: пакінуць жонку з дзецьмі, хворых бацькоў, можам хавацца днямі ў казіно або ў сваім гаражы. У нас ёсць свабода выбару. І сёння трэба прасіць Духа святога, каб дапамог зразумець: палюбіў мяне Бог, таму даў той ці іншы крыж для майго выратавання. І зразумець, што я сам не змагу несці яго. Толькі з Хрыстом.

Чытайце больш падрабязна на нашым сайце, ШТО АЗНАЧАЕ, ПРЫНЯЦЬ СВОЙ КРЫЖ >>>

Last modified onСубота, 15 Верасень 2012 20:05

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць