Logo
Print this page

Папа просіць вынесці ўрокі з Другой сусветнай вайны

У 70-ю гадавіну заканчэння вайны Пантыфік просіць палітыкаў фарміраваць культуру мііра.

У канцы агульнай аўдыенцыі 6 мая 2015 г. Святы Айцец спаслаўся на 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны і звярнуўся да палітыкаў з заклікам спрыяць фарміраванню культуры міру.

“У бліжэйшыя дні ў некаторых сталіцах будзе адзначацца 70-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. З гэтай нагоды я давяраю Пану, праз заступніцтва Марыі, Каралевы супакою, жаданне, каб чалавечае грамадства вынесла ўрокі з памылак мінулага і, каб таксама ва ўмовах бягучых канфліктаў, раздзіраючых некаторыя рэгіёны свету, усе кіруючыя лёсам народаў працавалі на карысць агульнага дабра і спрыялі фарміраванню культуры міру”, - сказаў Папа.

radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.