Зусім блізка: СМІ паведамілі, што Папа Францішак прыедзе ў Літву
- Written by katolik.life
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Паводле непацверджанай інфармацыі, візіт запланаваны на восень 2018 года.
Літоўская прэса са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта паведаміла пра тое, што у 2018 годзе Папа Рымскі Францішак наведае Літву. Візіт Пантыфіка запланаваны восенню наступнага года, пацвердзіла прэс-сакратар прэзідэнта Дайва Ульбінайтэ і адзначыла, што Ватыкан у бліжэйшы час павінен абвясціць дакладную дату і статус візіта, які будзе прымеркаваны да 100-годдзя дзяржавы. Таксама эстонскія СМІ на днях паведамілі пра магчымы візіт Папы Францішка ў Талін. Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі Святы Пасад пакуль не даў.
У 2018 годзе Літва будзе святкаваць 100-годдзе дзяржавы, якая існавала з 1918 па 1940 гады. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, да католікаў сябе адносяць 77% насельніцтва краіны. Нагадаем, Папа Рымскі, на той момант - Ян Павел II - наведваў Літву ў 1993 годзе.
Такім чынам, калі інфармацыя знойдзе сваё пацвярджэнне, Францішак прыедзе ў суседнюю з Беларуссю краіну. Адзначым, што ў наступным годзе будзе святкавацца і 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі, якую таксама лічаць першай беларускай дзяржавай. Да вернікаў Рымска-Каталіцкай царквы ў Беларусі адносяць каля 15% насельніцтва.
Чытайце таксама: Візіт Папы Францішка ў Беларусь: «Сітуацыя яшчэ не зусім ідэальная»
Related items
- Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава
- Правілы прызнання цудоўных з'яў змянілі ў Ватыкане
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах