Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
З рубрыкі такога мы яшчэ не бачылі: бацькі заказваюць паслугі роставай лялькі, якая танчыць з дзецьмі і дарослымі пад расійскія поп-песні – так гуляюць з нагоды рэлігійнага свята.
У Ашмянскім і іншых раёнах Гродзенскай вобласці, дзе ў каталіцкіх парафіях праходзяць святы Першай Камуніі, у некаторых сем'ях ладзяць з гэтай нагоды цэлае гулянне. Гаворка ідзе не пра звычайнае застолле – дзяцей, якія прынялі ў касцёле Першую Святую Камунію, віншуюць роставыя лялькі.
Артысты гучна ўключаюць музыку і ладзяць сапраўдную вулічную дыскатэку — да танцаў далучаюцца дзеці і дарослыя. Людзі танчаць пад расійскія поп-песні. Відэа пра гэта (глядзіце іх ніжэй) Katolik.life заўважыў на старонцы Ганны Юневіч, якая аказвае паслугі роставых лялек.
«У жыцці любога католіка ёсць тры найважнейшыя падзеі. Гэта хрост, прыняцце Першай Камуніі і вянчанне. Прыняцце Першай Камуніі – гэта свядомы крок у новае духоўнае жыццё. Віншуем Арыну з Першай Святой Камуніяй!» – такім подпісам Ганна суправадзіла адно з відэа.
Аналагічныя дыскатэкі ладзілі як мінімум чатыром дзецям, якія прынялі Першую Камунію — мяркуючы па запісах Ганны.
Media
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў