Папа: каб ісці за Езусам, чытайце Евангелле кожны дзень
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Па просьбе Папы тысячы асобнікаў Бібліі падораны вернікам і пілігрымам.
Папа Францішак апублікаваў новае паведамленне ў папулярнай сацыяльнай сетцы «Твітэр»:
«Штодзённае чытанне Евангелля дапамагае нам пераадолець эгаізм і няўхільна ісці за Настаўнікам Езусам».
За час гэтых амаль двух з паловай гадоў пантыфікату Святы Айцец часта выступаў з заклікам чытаць Евангелле. Па просьбе Папы тысячы асобнікаў Святога Пісання былі падораны вернікам і паломнікам на галоўнай плошчы Ватыкана; брашуры Евангелля дапамагалі раздаваць рымскія бяздомныя.
Нагадаем, раней Папа заклікаў: "Чытайце адзін урывак з Евангелля кожны дзень! Гэта сіла, якая нас змяняе: змяняе жыццё і сэрца".
Last modified onСубота, 22 Жнівень 2015 18:14
Related items
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная