Logo
Print this page

Папа: каб ісці за Езусам, чытайце Евангелле кожны дзень

Па просьбе Папы тысячы асобнікаў Бібліі падораны вернікам і пілігрымам.

Папа Францішак апублікаваў новае паведамленне ў папулярнай сацыяльнай сетцы «Твітэр»:

«Штодзённае чытанне Евангелля дапамагае нам пераадолець эгаізм і няўхільна ісці за Настаўнікам Езусам».

За час гэтых амаль двух з паловай гадоў пантыфікату Святы Айцец часта выступаў з заклікам чытаць Евангелле. Па просьбе Папы тысячы асобнікаў Святога Пісання былі падораны вернікам і паломнікам на галоўнай плошчы Ватыкана; брашуры Евангелля дапамагалі раздаваць рымскія бяздомныя.

Нагадаем, раней Папа заклікаў: "Чытайце адзін урывак з Евангелля кожны дзень! Гэта сіла, якая нас змяняе: змяняе жыццё і сэрца". 

radiovaticana.va

Last modified onСубота, 22 Жнівень 2015 18:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.