Папа дазволіў усім святарам адпускаць грэх аборту
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Comments (1)
Галоўная ўмова - шчыры жаль і жаданне прымірыцца з Айцом.
Пантыфік прыняў яшчэ адно беспрэцэдэнтнае рашэнне (першае тычыцца Святых Дзвярэй у святынях усіх дыяцэзій): у Год Міласэрнасці ён даў права кожнаму святару адпускаць грэх аборту асобам, якія ўчынілі яго, жалеюць за яго і просяць аб прабачэнні. “У Божым прабачэнні не можна адмовіць нікому, хто шкадуе, асабліва, калі з шчырым сэрцам прыступае да сакрамэнту споведзі, каб прымірыцца з Айцом”, - так аргументаваў сваё рашэнне, якое было прынята “нягледзячы на ўсе супярэчныя правілы”, Францішак.
Францішак даверыў Юбілей заступніцтву Маці Міласэрнасці і даручыў яе апецы падрыхтоўку да яго.
Last modified onАўторак, 01 Верасень 2015 15:22
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу