Папа пачаў падарожжа на Кубу і ў ЗША
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Перад вылетам ён наведаў сям'ю сірыйскіх бежанцаў.
Папа Францішак пачаў сваё дзесятае Апостальскае падарожжа за межы Італіі ў рамках якога наведае Кубу, ЗША і сядзібу ААН у Нью-Ёрку. “Airbus A330” італьянскай авіякампаніі “Alitalia” са Святым Айцом на борце выляцеў з рымскага аэрапорта “Leonardo da Vinci” у 10.30 па мясцовым часе. У паветры ён прабудзе каля 12 гадзін. За гэты час Папа праляціць над тэрыторыямі сямі краін: Італіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, некаторых астравоў ЗША, Багамаў і Кубы.
Першым пунктам візіту Пантыфіка стане сталіца Кубы, Гавана. Ён прызямліцца ў міжнародным аэрапорце “Jose Marti”, дзе адбудзецца афіцыйная цырымонія прывітання, пасля чаго Папа накіруецца ў Апостальскую нунцыятуру, дзе правядзе бліжэйшую ноч, паведамляе be.radiovaticana.va.
Перад вылетам з Італіі Францішак здзейсніў прыватны візіт у рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ, каб даверыць апецы Маці Божай сваё Апостальскае падарожжа, і наведаў сям'ю сірыйскіх бежанцаў, што пасялілся ў Ватыкане.
raНагадаем, у Папы насычаная праграма падарожжа. На Кубе і ў ЗША ён сустрэнецца з кіраўнікамі краін, таксама ў Нью-Ёрку выступіць на Асамблеі ААН, а ў Філадэлфіі прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем'яў.
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі