Францішак сустрэўся з Фідэлем Кастра
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Рауль Кастра падарыў Папе вялікі драўляны крыж.
20 верасня 2015 г., пасля нядзельнай св. Імшы ў Гаване, папа Францішак сустрэўся з былым Прэзідэнтам Кубы Фідэлем Кастра. Размова ў рэзідэнцыі пажылога палітыка працягвалася каля 30 хвілін у цёплай і нефармальнай атмасферы. На сустрэчы прысутнічала таксама жонка Фідэля Кастра і іншыя члены яго сям’і. Пантыфік прыбыў у суправаджэнні Апостальскага нунцыя на Кубе арцыбіскупа Джордыа Лінгвы, распавёў журналістам кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
Папа Францішак падарыў лідэру кубінскай рэвалюцыі некалькі кніг італьянскага святара кс. Алясандра Пранцата аб гумары і веры, асобнікі сваёй апошняй энцыклікі “Laudato si’” і Апостальскай адгартацыі “Evangelii Gaudium”, а таксама некалькі кампакт-дыскаў з разважаннямі айца-езуіта Арманда Льарэнтэ, былога настаўніка Фідэля Кастра.
Апошні падарыў Святому Айцу кнігу “Фідэль і рэлігія” Фрэя Бэта, падпісаную: “Папу Францішку з нагоды яго візіту на Кубу з захапленнем і павагай ад кубінскага народа”. Былы Прэзідэнт задаў Пантыфіку некалькі пытанняў, у прыватнасці, аб абароне навакольнага асяроддзя і актуальнай сітуацыі ў свеце. Фідэль Кастра ўжо сустракаўся са св. Янам Паўлам ІІ у 1996 і 1998 гг.і з Бэнэдыктам XVI у 2012 г.
У другой палове дня, у Прэзідэнцыі палацы ў Гаване, папа Францішак сустрэўся з цяперашнім кіраўніком дзяржавы Раулем Кастра. Іх размова працягвалася каля 50 хвілін. Напрыканцы сустрэчы адбыўся традыцыйны абмен падарункамі: Святы Айцец падарыў кубінскаму лідэру мазаіку Маці Божай Міласэрнасці з Эль-Кобрэ, а Прэзідэнт Кастра падарыў Папу вялікі драўляны крыж.
Related items
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі