Папа прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Польшчы з сям'ёй
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Анджэй Дуда падарыў Францішку рэпрадукцыю Чэнстахоўскай іконы.
9 лістапада 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і падсакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі кс. Антуанам Камільеры.
Размова палітыка са Святым Айцом працягвалася каля 20 хвілін. У ходзе сардэчных перамоваў адзначаўся станоўчы ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё польскага грамадства, а таксама закраналіся пытанні звязаныя з візітам Пантыфіка ў Кракаў, з нагоды Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца тут летам 2016 г. Бакамі абмяркоўвалі тэмы, якія ўяўляюць супольную цікаваць, такія як падтрымка інстытуту сям’і, самых патрабуючых слаёў грамадства і мігрантаў. Гаворка ішла таксама аб некаторых тэмах міжнароднай павесткі дня звязаных з праблемамі міру і бяспекі, канфліктамі ва Украіне і на Блізкім Усходзе.
Анджэй Дуда атрымаў ад Святога Айца памятны медаль, а таксама асобнікі энцыклікі “Laudato si’” і Апостальскай адгартацыі “Evangelii gaudium” на польскай мове. Пантыфік, у сваю чаргу, атрымаў у дар рэпрадукцыю абраза Маці Божай Чэнстахоўскай.
Перад аўдыенцыяй ў Апостальскім палацы, польская дэлегацыя на чале з кіраўніком дзяржавы прыняла ўдзел у Эўхарыстыі каля магілы св. Яна Паўла ІІ ў ватыканскай базыліцы. Літургію ўзначаліў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, а канцэлебравалі яе каля 60 святароў. Пасля св. Імшы Анджэй Дуда, разам са сваёй жонкай і дачкой, памаліўся ў цішыні каля магілы Пантыфіка, а затым прывітаў сабраных у базыліцы польскіх вернікаў. паведамляе be.radiovaticana.va.
20 лістапада Папа плануе прыняць на аўдыенцыі Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку.
Related items
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя