Папа: вера ў Бога - гэта адказ на тэрарызм
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішак моліцца аб загінуўшых падчас тэракту ў царкве Каіра.
Да малітвы за ахвяры “жудасных тэрарыстычных актаў, якія ў апошні час адбыліся ў розных краінах “ заклікаў Святы Айцец падчас паўднёвай малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане. Пантыфік адзначыў, што адказам на гэты гвалт, які спрычыняе смерць і знішчэнне” з'яўляецца вера ў Бога і адзінства гуманітарных і цывілізацыйных каштоўнасцяў.
“Памолімся таксама за ахвяраў некаторых страшэннных тэрарыстычных актаў, якія ў апошніх гадзінах адбыліся ў розных краінах свету. Іх месцы розныя, але, на жаль, той самы гвалт, які сее смерць і знішчэнне. Якім жа з'яўляецца наш адказ?: гэта вера ў Бога і адзінства гуманітарных і цывілізацыйных каштоўнасцяў. Я хацеў бы выказаць сваю асаблівую блізкасць да майго брата, Папы Тавардаса ІІ (Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы), яго супольнасці, молячыся за загінулых і параненых”, - сказаў папа Францішак.
У сённяшнім ранішнім выбуху бомбы ў копцкай катэдры св. Марка ў Каіры, сядзібе патрыярха, загінула 25 чалавек, а 35 па меншай меры атрымалі раненні. На дадзены момант ніхто не прызнаўся ў гэтым тэрарыстычным замаху.
Related items
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
У школе ў Гродзенскай вобласці «ўрок» да Дня роднай мовы правёў ксёндз
-
Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна
-
Моцнае слова на Вялікі пост арцыбіскупа Кандрусевіча: пра гандаль часам і пакаленне ахвяр