Папа Францішак паабедаў з беднымі: «Мы ўсе маем патрэбу ў Богу»
- Written by katolik.life
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
На сустрэчы сабраліся каля тысячы бяздомных, хворых, зняволеных, бежанцаў, адзінокіх пажылых людзей.
Пантыфік прыняў удзел у абедзе салідарнасці з беднымі, які быў арганізаваны балонскім аддзяленнем “Caritas” у мясцовай базыліцы св. Пятронія – шостай па памерах у Еўропе. Тут сабраліся каля тысячы бяздомных, хворых, вязняў, бежанцаў, самотных пажылых людзей, аб якіх клапоцяцца каталіцкія дабрачынныя арганізацыі і парафіі.
У прывітальным слове Пантыфік назваў абед салідарнасці цудоўнай нагодай, каб падзяліцца “штодзённым хлебам”, якім з’яўляецца не толькі ежа, але таксама Евангелле, Божае слова, “якое мы ўсе носім у сэрцы, і якое для нас, хрысціян, мае аблічча Езуса”.
Звяртаючыся да бедных Францішак заўважыў, што Касцёл прагне бачыць іх у цэнтры свайго жыцця, бо “Касцёл належыць усім, асабліва бедным”. Мы ўсе “з’яўляемся запрошанымі, праз дзеянне ласкі” і ўсе “маем патрэбу ў Богу, які становіцца блізкім і адкрываецца ў дзяленні хлеба”, сказаў ён.
Папа заклікаў сабраных супольна памаліцца словамі малітвы “Ойча наш”, у якой, паводле яго, “мы ўсе вызнаем патрэбу ў тым, каб перамагчы ўсе формы эгаізму і атрымаць доступ да радасці ўзаемнага прыняцця”.
Related items
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён