У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Канстанцін – усмешлівы, добразычлівы, кампанейскі хлопец, у якога шмат сяброў. У той жа час – актыўны вернік.
Не толькі шэсць хлопцаў-католікаў, якія паступілі сёлета ў гродзенскую семінарыю, адказалі на пакліканне да службы Богу. Малады вернік, які паходзіць з брэсцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа, уступіў у ордэн дамініканаў (прапаведнікаў). Гэта рэдкі для Беларусі выпадак.
У хлопца адбыліся аблучыны – ён атрымаў хабіт і распачаў навіцыят, паведаміла парафія. Адпаведна, ён паспяхова прайшоў этап пастулату – папярэдняга знаёмства з ордэнам.
Навіцыят – гэта афіцыйнае ўступленне ў ордэн у якасці паслушніка. Гэты перыяд доўжыцца адзін год, на працягу якога кандыдат паглыбляецца ў малітву, адасабляецца ад свету, родных і блізкіх. Гэта час выпрабавання, калі кандыдат павінен вырашыць для сябе, ці гатовы ён да манаскага жыцця.
Гэты хлопец – Канстанцін Каральчук. Што пра яго вядома?
Канстанцін не шмат распавядае пра сябе ў сацсетцы. Як вынікае з ягонай старонкі, ён скончыў школу ў 2019 годзе і ўжо тады публічна вызнаваў сваю веру – у тым ліку праз сацсеткі.
Затым Канстанцін вучыўся ў Мінску і ў 2024 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт.
Мяркуючы па здымках і допісах, Канстанцін – усмешлівы, добразычлівы, кампанейскі хлопец, у якога шмат сяброў. У той жа час – актыўны вернік. Ён не толькі служыў міністрантам пры алтары ў касцёле, але і шмат удзельнічаў у рэлігійных мерапрыемствах, сустрэчах моладзі, форумах, пісаў тэксты для каталіцкай прэсы.
Таксама Канстанцін хадзіў у пілігрымкі, быў у душпастырстве моладзі Мінска.
Апошні яго допіс – ад пачатку жніўня, калі ён ужо знаходзіўся ў адным з дамініканскіх кляштараў у Польшчы.
«Косця ўсіх абдымае і, канечне, просіць аб малітве, каб у яго хапіла сіл вытрываць на гэтым шляху, і аб здзяйсненні Божай волі ў яго жыцці», – дадалі ў парафіі.
Важна, што рашэнне Канстанціна стаць манахам падтрымала ягоная маці – у каментарах у сацсетцы яна пажадала, каб у яго ўсё атрымалася.
Media
Related items
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара