«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Біскуп падкрэсліў, што Пінскай дыяцэзіі вельмі складана забяспечыць усе парафіі рэгулярнай душпастырскай апекай.
У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах 29 жніўня запланавана святая Імша з удзелам святароў Пружанскага і Кобрынскага дэканатаў. Узначаліць яе біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які напярэдадні звярнуўся з паведамленнем да вернікаў.
Іерарх са смуткам паведаміў, што Пінская дыяцэзія не атрымала ад дзяржаўных уладаў узгаднення на далейшае служэнне пробашча ў Ружанах. Гэта грамадзянін Польшчы, ксёндз Януш Пуліт, які на працягу 32 гадоў быў душпастырам парафій у Ружанах і Лыскаве.
Біскуп падкрэсліў, што ў сувязі з малалікасцю мясцовых святароў і скарачэннем колькасці польскіх ксяндзоў Пінскай дыяцэзіі вельмі складана забяспечыць усе парафіяльныя супольнасці ад Брэста да Гомеля рэгулярнай душпастырскай апекай.
Паведамленне было апублікавана 27 жніўня, а падпісана – 20 жніўня. Відаць, адмову ў дазволе прасілі перагледзець і чакалі новага рашэння, але надзея не апраўдалася.
«Шматгадовы пробашч ад’язджае не па сваёй волі. Гэта боль для ўсіх нас. Але мы – біскупы і святары – будзем дапамагаць і падтрымліваць вас, разам трываючы ў духу хрысціянскай веры, надзеі і любові», – адзначыў біскуп.
З пачатку 2026 года гэта трэці польскі святар Пінскай дыяцэзіі, якому адмовілі ў працягу дазволу на рэлігійную дзейнасць у Беларусі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве