Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён быў сярод тых святароў з Польшчы, якія не атрымалі ад дзяржаўных уладаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі.
На радасць вернікаў, падчас сёлетняга фэсту ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, які прайшоў 21-22 жніўня, пілігрымаў зноў сустракаў шматгадовы кусташ гэтага каталіцкага санктуарыя ксёндз Станіслаў Мжыглуд.
Гэта пацвярджаецца фотарэпартажам мясцовай раённай газеты, якая апублікавала здымак з кусташам і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, і адзначыла, што менавіта ксёндз Станіслаў благаслаўляў паломнікаў.
Нагадаем, у траўні стала вядома, што кусташ у Браславе і яшчэ двое святароў дыяцэзіі, усе – грамадзяне Польшчы, не атрымалі ад дзяржаўных уладаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі.
Затым вернікі даведаліся, што двое з гэтых святароў выехалі з краіны, а ксёндз Станіслаў, па просьбе біскупа, атрымаў новы дазвол на тры месяцы. Яго тэрмін заканчваўся 15 жніўня.
Аднак і пасля гэтай даты браслаўскі кусташ змог застацца, што пацвярджае інфармацыя афіцыйнай прэсы. У вернікаў пакуль няма дакладных звестак, якім чынам гэта атрымалася, але наколькі ім вядома, яму выдалі чарговы працяг дазволу на рэлігійную дзейнасць, а святар падрыхтаваў дакументы для атрымання беларускага грамадзянства.
Таксама вернікам вядома, што не ўсе з тых святароў Гродзенскай і Мінска-Магілёўскай дыяцэзій, якія таксама не атрымалі дазвол на далейшае служэнне, пакінулі Беларусь. Некаторыя працягваюць заставацца ў краіне і чакаюць перагляду рашэння на вышэйшым ўзроўні пасля просьбы, скіраванай Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.
Вернікі працягваюць малітву, каб святары атрымалі неабходны дазвол, і каб прыклад з браслаўскім кусташам стаў не адзіным пазітыўным вынікам.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар