Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Паводле Пантыфіка, за кулісамі праводзіцца вялікая праца.
Пры вяртанні з краінаў Афрыкі, у некаторых з якіх захоўваецца складаная палітычная сітуацыя, Папа Рымскі Леў XIV адказаў на пытанне журналіста: ці не баіцца Пантыфік, што яго прысутнасць побач з лідарамі аўтарытарных краін (дзе ўлада засяроджана ў руках аднаго чалавека) у пэўнай ступені з’яўляецца легітымізацыяй іх улады.
Папа, якога цытуе Vatican News, падкрэсліў вялікую каштоўнасць сістэмы, з дапамогай якой «Святы Пасад – часта з вялікімі ахвярамі» захоўвае стасункі з краінамі па ўсім свеце і патлумачыў:
«Часам мы падтрымліваем дыпламатычныя адносіны з краінамі, якімі кіруюць аўтарытарныя лідары, але гэта дае нам магчымасць размаўляць з імі на дыпламатычным, афіцыйным узроўні. Мы не заўсёды робім гучныя заявы з крытыкай, асуджаем ці папракаем. Але за кулісамі праводзіцца вялікая праца для прасоўвання справядлівасці, падтрымкі гуманітарных ініцыятыў».
Таксама праз гэтыя стасункі Ватыкан вядзе нябачную працу па «пошуку рашэнняў такіх сітуацый, як палітычныя зняволеныя – каб знайсці шлях да іх вызвалення – або для вырашэння праблем голаду, хвароб і іншых цяжкасцей», падкрэсліў Папа Рымскі.
Такім чынам Святы Пасад, захоўваючы нейтралітэт і шукаючы магчымасці працягваць пазітыўныя дыпламатычныя адносіны з многімі краінамі, на самай справе спрабуе прымяняць Евангелле да канкрэтных сітуацый, каб жыццё людзей магло станавіцца лепшым.
«Людзі будуць інтэрпрэтаваць астатняе як пажадаюць, але я лічу, што для нас важна шукаць найлепшы магчымы спосаб дапамагчы народу любой краіны», – сказаў Леў XIV.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
З Расіі дэпартуюць каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?