4 красавіка адзначаецца Дзень заступніка Інтэрнэту - святога Ісідора
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Пра тое, што Інтэрнэт - гэта энцыклапедыя чалавечых ведаў, у свой час гаварыў св. Папа Ян Павел II.
Міжнародны дзень Інтэрнэту святкуецца 4 красавіка - у дзень смерці святога Ісідора Севільскага, апекуна вучняў і студэнтаў, які стварыў першую ў гісторыі энцыклапедыю «Etymologiae» ў 20 тамах. Ісідор Севільскі шматлікімі каталікамі лічыцца заступнікам Інтэрнэту. Яго лічаць першым энцыклапедыстам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю Сярэднявечча. Таму ў многіх краінах свету свята Сеткі адзначаецца 4 красавіка - у дзень смерці святога Ісідара Севільскага.
У 1998 годзе Дзень Інтэрнэту санкцыянаваны св. Папам Янам Паўлам II. Аднак святы заступнік Інтэрнэту яшчэ не зацверджаны афіцыйна. Аргументуючы сваё рашэнне «прызначыць» менавіта гэтага святога заступнікам інтэрнэту, св. Ян Павел II сказаў, што інтэрнэт - гэта і ёсць свайго роду энцыклапедыя чалавечых ведаў. Акрамя таго, менавіта Ісідор Севільскі упершыню ўжыў у сваёй працы сістэму крыжаваных спасылак, што аддалена нагадвае гіперспасылкі, якія выкарыстоўваюцца ў Сетцы.
Ісідор Севільскі (нарадзіўся каля 560 года, памёр 4 красавіку 636 года) - арцыбіскуп Севіллі ў вестгоцкай Іспаніі, апошні лацінскі айцец Царквы і заснавальнік сярэднявечнага энцыклапедызма. Найбуйнейшая праца Ісідора Севільскага «Этымалогія» з'яўляецца энцыклапедыяй тагачасных ведаў, запазычаных галоўным чынам з антычнасці. У 20 раздзелах сваёй кнігі Ісідор выклаў звесткі па граматыцы, рыторыцы, матэматыцы, медыцыне, гісторыі, праве, касмалогіі, тэалогіі, аграноміі, заалогіі і іншых галінах ведаў. Кніга карысталася надзвычайнай папулярнасцю ў Сярэднявеччы.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Чаму інтэрнэт - гэта Божы дар? Многія лічаць: інтэрнэт - гэта зло, памыйніца, крыніца распусты і іншага граху...
Related items
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу