На даху Чырвонага касцёла ў Мінску паселяць пчол
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Дзякуючы міні-пчальніку пробашч будзе вызначаць якасць гарадскога мёду і праводзіць экскурсіі.
Незвычайная ідэя ўзнікла ў пробашча аднаго з самых вядомых беларускіх каталіцкіх храмаў. Айцец Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці ў Мінску), а таксама па сумяшчальніцтве каплан ўсіх пчаляроў Беларусі і старшыня Саюза пчалярскіх арганізацый «БелАпіЮніон» вырашыў размясціць на даху святыні пчальнік. Гэтую ініцыятыву падтрымаў і Мінсельгасхарч Беларусі.
Так у Беларусі ўпершыню будзе рэалізаваны праект па гарадскім пчалярстве. Адкрыццё пчальніка адбудзецца 4 чэрвеня (у 12.00) з удзелам мітрапаліта-арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Па словах святара, гарадское пчалярства - гэта спосаб паказаць людзям, што на самой справе адбываецца ў свеце пчалярства:
- Пчолы - гэта самы важны элемент у захаванні багацця расліннага свету, - цытуе Уладзіслава Завальнюка Беларускі зялёны партал.
Дзякуючы міні-пчальніку пробашч будзе вызначаць якасць гарадскога мёду і праводзіць экскурсіі для жадаючых пазнаёміцца з жыццём сямейства пчол.
Як адзначаецца, на даху касцёла паселяць пчол пароды карпатка, якая адрозніваецца міралюбнасцю і ня джаліць людзей.
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
"і праводзіць экскурсіі для жадаючых пазнаёміцца з жыццём сямейства пчол" - проста зайздрошчу! У яго столькі вольнага часу! І ўсе іншыя праблемы, як я зразумеў, ужо вырашаныя...
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу