Logo
Print this page

«8 сакавіка» выпусціла серыю дызайнерскіх «вышымаек» [ФОТА]

На адной з іх арнамент намаляваны ў выглядзе Каляднай зоркі.

Гомельскае ААТ «8 сакавіка» стала адной з першых дзяржаўных фабрык, якія пачалі выпускаць вопратку з беларускім арнаментам у нацыянальных колерах - белым і чырвоным. Прычым, у новай калекцыі гомельскага вытворцы з'явілася адразу серыя дызайнерскіх маек-вышыванак.

З надпісам лацінскімі літарамі «Belarus» на адной з іх у творчай манеры намаляваны нацыянальны арнамент у выглядзе Каляднай зоркі, на іншай - у выглядзе бусла, зубра і трактара, своеасаблівых сімвалаў Беларусі. Малюнак іншай мадэлі цалкам складаецца з арнаменту, ёсць таксама майкі з канкрэтнымі сімваламі арнаменту і тлумачэннямі па-беларуску іх значэнняў.

Новая прадукцыя з'явілася ў фірмовых крамах фабрыкі, там адзначылі, што «вышымайкі» паступілі ў продаж на мінулым тыдні. Кошт вырабу складае каля 10 рублёў, цішоткі выраблены з бавоўны.

Чытайце таксама: Ці падыходзіць хрысціяніну вышыванка?

Last modified onАўторак, 12 Ліпень 2016 12:42
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.