Logo
Print this page

Касцёл Польшчы выступіў супраць пакарання жанчын за аборт

Біскупы прынялі заяву ў святле абмеркавання закона аб абортах.

Польскія біскупы занялі моцную і выразную пазіцыю ў дыскусіі аб магчымасці пакарання жанчын за аборт. З гэтай нагоды Канферэнцыя біскупаў Каталіцкай царквы ў Польшчы падпісала адпаведную заяву.

У сувязі з абмеркаваннем пытання аб абароне чалавечага жыцця Канферэнцыя польскіх біскупаў падкрэслівае, што кожнае чалавечае жыццё з'яўляецца фундаментальнай каштоўнасцю і недатыкальнае. Яго абарона з'яўляецца абавязкам кожнага, незалежна ад светапогляду. З такім заклікам біскупы звяртаюцца да людзей добрай волі, маці і бацькаў, лекараў і акушэрак, а таксама дзякуюць за ўдзел у рухах, асацыяцыях pro life, паведамляе deon.pl.

У той жа час біскупы заяўляюць, што не падтрымліваюць пакаранне жанчын, якія зрабілі аборт. Гэтыя пытанні вырашае Касцёл у сакрамэнце пакаяння ў адпаведнасці з нормамі кананічнага права. Дэтэрмінанты жанчын, якія вырашылі зрабіць аборт, складаныя і разнастайныя, гаворыцца ў заяве. «Зрабіце ўсё магчымае, каб кожная жанчына, якая мае намер перапыніць цяжарнасць, была акружаная усёабдымнай і добрай апекай, медыцынскай, матэрыяльнай, псіхалагічнай і юрыдычнай дапамогай», - падкрэсліваюць біскупы.

Нагадаем, цалкам забараніць аборты маюць намер у Польшчы >>>

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.