У Вільні пацвярджаюць, што знайшлі парэшткі Кастуся Каліноўскага
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Лідэр народнага паўстання сфармуляваў ідэю дэмакратычнай дзяржавы і выступаў за адраджэнне уніяцкай царквы.
Пакуль па неафіцыйнай інфармацыі, пры раскопках у Вільні знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага, беларускага героя. Невядомыя парэшткі на гары Гедыміна знайшлі больш за год таму і тады выказалі здагадку, што сярод іх могуць быць парэшткі Каліноўскага. Праводзілася генетычная экспертыза, і зараз сталі вядомыя яе вынікі.
Пра гэта паведаміў у Facebook блогер Эдуард Пальчыс і заклікаў дзяржаву і беларускую грамадзянскую супольнасць прыкласці ўсе намаганні, каб правесці ўрачыстае перапахаванне нацыянальнага героя менавіта на беларускай зямлі.
Нагадаем, Кастусь Каліноўскі - лідэр паўстання 1863-64 гадоў супраць царскіх уладаў Расіі, нацыянальны герой Беларусі. Канстанцін Каліноўскі сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы. Таксама ён выступаў за аднаўленне справядлівасці ў рэлігійнай сферы - за адраджэнне знішчанай ў 1839 годзе расійскімі царскімі ўладамі уніяцкай царквы, паслядоўнікамі якой яшчэ і ў часы паўстання заставаліся дзесяткі тысяч беларусаў. Хоць сам Каліноўскі быў католікам.
Related items
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды