Logo
Print this page

Гандляры рыбай выкарыстоўваюць хрысціянскі знак. Гэта плюс ці мінус? [дыскусія]

«Іхціс» зрабілі лагатыпам прадпрыемства і размясцілі на будцы грузавіка з жывой рыбай.

На днях у Гомелі, на плошчы Паўстання, якая ператвараецца ў рынкавую па выхадных, заўважылі велізарны хрысціянскі знак. Вобраз рыбы, намаляваны бесперапыннай лініяй - адзін з самых старажытных сімвалаў хрысціянства.

Справа ў тым, што менавіта такі малюнак рыбы - гэта алегарычны вобраз акроніма Іхціс. Калі разглядаць яго як слова, то ў перакладзе са старажытна-грэчаскага - гэта рыба. А калі як акронім (манаграму), то - Ἰησοῦς Χριστός, Θεοῦ Υἱός, Σωτήρ (Ісус Хрыстос Божы Сын Збаўца).

Спачатку крыху гісторыі. Новы Запавет звязвае сімволіку рыбы з пропаведдзю вучняў Хрыста, з якіх шмат хто быў рыбакамі. Акрамя таго, сам Езус называе сваіх вучняў «лаўцамі людзей», а Валадарства нябеснае прыпадабняе «нерату, які быў закінуты ў мора і захапіў рыбы ўсялякага роду». У раннехрысціянскім мастацтве выявы Хрыста былі недапушчальным сюжэтам па прычыне ганенняў, таму ўзнікалі розныя сімвалічныя коды. Выявы акроніма ΙΧΘΥΣ або рыбы, якая сімвалізуе яго, з'явіліся ў рымскіх катакомбах ўжо ў II стагоддзі.

Гэты знак многія хрысціяне часта наляпляюць на аўтамабілях, носяць на вопратцы і торбах.

І вось Іхціс, велізарны яго малюнак, сотні людзей бачаць на будцы грузавіка свіслачскага прадпрыемства ў цэнтры кірмашу. Меркаванне мясцовых хрысціян падзяліліся. Адны лічаць, што гэта здорава: хрысціянскі сімвал на плошчы ў цэнтры горада. Іншыя прымаюць гэта за абразу пачуццяў вернікаў. Бо ўнутры сімвала напісаны не акронім Хрыста, а «Рыбгас «Свіслач». Да таго ж большасць пакупнікоў, якія выраслі ў атэізме, нават не падазраюць, што нясе менавіта гэта малюнак рыбы.

А што думаеце вы? Прапануем дзяліцца сваім меркаваннем ў каментарах на сайце і сацсетках.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.