Не пашкадуй рубель: стартавала галасаванне конкурсу сацпраектаў Social Weekend
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Comments (1)
"Радыё Марыя" прапануе праект Wi-Fi-радыё сярод пажылых людзей.
Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі ўдзельнічае ў конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend. 3 кастрычніка пачалося народнае галасаванне за прапанаваныя праекты. У 12-ы штогадовы конкурс Social Weekend пройдуць 20 праектаў, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў на момант 21.00 7 кастрычніка - заканчэнне галасавання. Пакуль у 20-цы лідэраў знаходзіцца праект «Радыё Марыя» - «Вайфай-радыё для пажылых людзей».
- Мы адважыліся паказаць грамадскасці, што ёсць і такі спосаб зрабіць свет лепшым, і вырашылі прыняць удзел, - гавораць прадстаўнікі хрысціянскай радыёстанцыі. - На гэтым конкурсе прадстаўляем толькі маленькую частку таго, што робім. Праз удзел у гэтым мерапрыемстве мы не толькі зможам пазнаёміць значную колькасць людзей з дзейнасцю радыё, але і атрымаць невялікія грошы.
На гэтыя сродкі РМ зможа змайстраваць некалькі дзясяткаў вайфай-радыё для тых, хто ў іх мае патрэбу (старыя ды адзінокія людзі, якім немагчыма выкарыстоўваць кампутар або смартфон, у тым ліку людзі ў дамах састарэлых і хоспісах).
Каб прагаласаваць за сацыяльны праект «Радыё Марыя», трэба даслаць адно SMS на кароткі нумар 7755. Тэкст SMS: 2043 (толькі 4 лічбы, без прабелаў і іншых знакаў). Кошт адпраўкі - каля 1 рубля. SMS могуць адпраўляць толькі абаненты беларускіх мабільных аператараў.
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу