"Ільіч паказвае шлях". Пацешны фотафакт з Брэста
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Бронзавы Ленін выцягнутай рукой паказвае прама на каталіцкі храм.
Фота з галоўнай плошчы Берасця, дзе стаіць звыклы для савецкага часу металічны ідал тыпу "Ленін паказвае шлях у светлую будучыню", тураператары называюць адной з галоўных цікавостак горада. Справа ў тым, што выцягнутай рукой жалезны Ільіч паказвае проста на каталіцкі храм. Помнік галоўнаму ваяўнічаму атэісту размешчаны амаль насупраць старадаўняга касцёла Узвышэння Святога Крыжа - сімвалічна! Нездарма кажуць, што ў Бога, дасканалай асобы, пачуццё гумару таксама дасканалае :-)
З 1948 года храм зачынілі савецкія ўлады і арганізавалі тут музей. А дзесяццю гадамі пазней насупраць з'явіўся помнік Леніну. Аднак з падзеннем савецкага рэжыму, у 1990 годзе, каталіцкай парафіі вярнулі гістарычны будынак, а помнік Ільічу да гэтага часу не знеслі. Вось і атрымалася пацешная цікавостка.
Адзначым, што ў іншым беларускім горадзе, Гомелі, касцёл таксама мог бы суседнічаць з помнікам Леніну. Але цяпер перад бальшавіцкім правадыром - тэатр і "Белтэлекам". Каталіцкі храм, які стаяў тут з царскага часу, улада Саветаў узарвала ў 1940 годзе. Па адной з гарадскіх легендаў - дзеля таго, у тым ліку, каб не перашкаджаць будучаму помніка Леніна.
Затое за спінай галоўнага атэіста застаўся праваслаўны сабор. Пасля таго, як з яго прыбралі планетарый і вярнулі будынак вернікам, на галаве "балвана" можна назіраць "шапку" ў выглядзе купала з крыжом :-)
Дарэчы, Уладзімір Ульянаў, можна сказаць, навярнуўся да Бога перад смерцю. Ён прасіў прабачэння за свае грахі нават у крэслаў і іншай мэблі, быўшы запамрочаным у розуме.
Media
Related items
-
«Мой боль». На каталіцкіх могілках у Мінску пабудавалі сакрэтны будынак
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота