«Стрыжка за ахвяраванне». У Мінску адкрылася хрысціянская цырульня
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Вопытны майстар якасна стрыжэ па папярэднім запісе
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр па вул. Серафімовіча, 19 у Мінску (ст. метро «Пралетарская») прапаноўвае паслугу: стрыжка за ахвяраванне.
- Стрыжэшся і кладзеш колькі хочаш у скарбонку перад уваходам. Усе грошы ідуць на цэнтр, - распавядае каталіцкі блогер Арцём Ткачук, які паспеў скарыстацца паслугамі хрысціянскай цырульні і застаўся задаволены вынікам. - Сапраўды класна. Стрыжэ спадарыня Тарэса, вопыт цырульніцтва - ўсе жыцце гэтым займаецца. Мае ўражанні: пастрыглі норм, як заўседы. Усім раю. Буду ўдзячны, калі падзеліцеся навіной з сябрамі.
Гэты запіс Арцёма выклікаў цікавасць падпісчыкаў, якія папрасілі выкласці фота пасля стрыжкі - што хлопец і зрабіў.
Запісацца на стрыжку за ахвяраванне можна па нумары тэлефона +375 17 343 99 17 (рэцэпцыя цэнтра). Гадзіны працы пакуль такія: панядзелак, серада, пятніца з 16 да 18.
Media
Related items
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Калекцыю беларускіх рублёў сабралі ў касцёле ў Латвіі, і вось чаму
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў