Мінскі касцёл перамог у аглядзе-конкурсе
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Парафію ўзнагародзілі за лепшае каляднае афармленне
У Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска 1 красавіка адбыўся ўрачысты сход, на якім лепшым прадпрыемствам, арганізацыям і навучальным установам раёна ўручылі пасведчанні аб іх занясенні на раённую Дошку гонару. А дыпломамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны пераможцы аглядаў-конкурсаў 2018 года на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і тэрыторый, каляднае афармленне рэлігійных аб'ектаў, на лепшы інтэрнат.
Пераможцам агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшае каляднае афармленне арганізацый і тэрыторый раёна» стала рымска-каталіцкая парафія Святой Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы. Узнагароду ўручылі пробашчу касцёла кс. Юрыю Санько. Віншаваў пераможцаў кіраўнік Адміністрацыі Юрый Трушчанка.
Media
Related items
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы